Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.


Date: 2015-10-07; view: 846.


Рэферэндум фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчаецца унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Новая рэдакцыя Канстытуцыі 1994 г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. На гэтай падставе павысілася яго роля ў справе забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Асаблівасцю беларускага варыянта размежавання ўлады з'явілася ўвядзенне прэзідэнцкай формы рэспублікі замест парламенцкай.

Перш за ўсё прынцыповыя змены адбыліся ў структуры заканадаўчай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Замест яго ўтвораны дзвюхпалатны Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам ула-ды. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Канстытуцыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь законам, якія прымаюцца ў нашай краіне. Выканаўчую ўладу ў нашай краіне ажыццяўляе ўрад Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які фарміруе Прэзідэнт. Судовая ўлада належыць судам.

Рэспубліка Беларусь як унітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці), кожная з якіх не мае статусу самастойнага дзяржаўнага ўтварэння. Разам з тым вобласці валодаюць пэўнай самастойнасцю ў вырашэнні шэрагу пытанняў, спалучаючы агульнадзяржаўныя інтарэсы з інтарэсамі насельніцтва, якое пражывае ў вобласці.

Наша рэспубліка з'яўляецца прававой дзяржавай таму, што дзейнасць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюцца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яўляецца абавязковым для ўсіх. Тэрмін «сацыяльная дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы і рэалізацыі яе інтарэсаў, якія суадносяцца з інтарэсамі грамадства. Замацаванне прыярытэту правоў чалавека над правамі грамадства, нацыі і дзяржавы — адна з самых адметных рыс Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй з'яўляецца прыярытэтным кірункам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаўленні і развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД меў праведзены ў маі 1995 г. усебеларускі рэферэндум. На рэферэндуме большасць насельніцтва, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, г. зн. паступовае збліжэнне і выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстойлівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. Далейшым развіццём гэтых адносін з'явілася падпісанне 2 красавіка 1996 г. дагавора паміж Расіяй і Беларуссю аб стварэнні Супольніцтва Суверэнных Рэспублік. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін было стварэнне Саюза Беларусі і Расіі, дагавор аб якім падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 25 снежня 1998 г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі іРасіі. Канчатковае завяршэнне гэтага працэсу звязана з утварэннем Саюзнай дзяржавы. Дагавор аб гэтым падпісалі ў Маскве 8 снежня 1999 г. прэзідэнты А. Лукашэнка і Б. Ельцын.

Элементам афармлення дзяржаўнай незалежнасці нашай краіны стала зацвярджэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублік Беларусь, у т. л. палажэнняў аб званні «Герой Беларусі», ордэнах Айчыны, Воінскай славы, Кастуся Каліноўскага і Францыска Скарыны. Першым героем Рэспублікі Беларусь стаў ваенны лётчык Уладзімір Карват. Цаной уласнага жыцця ён адвёў палаючы самалёт у бок ад в. Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна і гэтым выратаваў жыцці многіх людзей. 3а мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, падпалкоўнік У. Карват указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасмяротна ўдастоены самай высокай узнагароды нашай рэспублікі.

 

№ 3. Наспяванне крызісных з'яў у эканоміцы рэспублікі пачалося пазней, чым у іншых савецкіх рэспубліках. У БССР захоўвалася адносна лепшае эканамічнае становішча, якое было дасягнута дзякуючы самаадданай працы беларускага народа, наладжанаму кіраванню эканомікай. Калі ў СССР у цэлым зніжэнне вытворчасці пачалося ўжо ў 1989г., дык на Беларусі яно шпершыню адбылося ў 1992 г. Меншымі былі напачатку яго памеры. Крызісныя з'явы ў эканоміцы праявіліся, перш за ўсё, у падзенні тэмпаў росту вытворчасці і пагаршэнні яе асноўных эканамічных паказчыкаў. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала сябе. Станавілася відавочнай неабходасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы. Цяжкасці, аднак, заключаліся ў тым, што шляхі выхаду з эканамічнага крызісу дагэтуль не былі распрацаваны. Таму іх прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай «зверху» з самакіраваннем «знізу» на месцах.

Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці і актыўнасці прадпрыемстваў і іх калектываў. У такім напрамку ішло абмеркаванне дванаццатага пяцігадовага плана развіцця БССР на 1986 - 1990 гг. на XXX з'ездзе Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У плане прадугледжвалася забяспечыць увесь прырост вытворчасці за кошт выкарыстання ў першую чаргу інтэнсіўных, а не экстэнсіўных шляхоў развіцця эканомікі. Інтэнсіўны шлях развіцця быў звязаны з выкарыстаннем якасных фактараў і дасягненнем росту вытворчасці на аснове ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі, павелічэння прадукцыйнасці працы. У Беларусі была прынята рэспубліканская праграма «Інтэнсіфікацыя».

Першачарговай задачай у 1987г. была прызнана неабходнасць забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічных метадах. Аб пераходзе да рынку пакуль нічога не гаварылася. Выйсце са складанага эканамічнага становішча бачылася ў пераводзе галін народнай гарспадаркі, прадпрыемстваў і аб'яднанняў на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Пры гасразліку даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі (продажу), пакрываюць (кампенсуюць) яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі. Пры самафінансаванні даходы прадпрыемства перавышаюць выдаткі і, такім чынам, яно само зарабляе грошы і не мае патрэбы ў дзяржаўным фінансаванні. Ужо ў 1988 г. у Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый. Асноўнай праблемай эканамічных пераўтварэнняў з'яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці і надзейнасці, канкурэнтаздольнай на сусветным рынку, своечасовае яе абнаўленне ў адпаведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Аднак ва ўмовах існуючай каманднай эканомікі вынікі дасягаліся ў асноўным за кошт адміністрацыйных метадаў.

Такім чынам, перавод прамысловых прадпрыемстваў на поўны дзяржразлік і самафінансаванне з'явіўся першым этапам эканамічнай рэформы, але чакаемых вынікаў ён не даў. Галоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР у другой палове 80-х гт. стаў пачатак пераарыентацыі з вытворчасці сродкаў вытворчасці, г. зн. машын, станкоў, абсталявання (цяжкай прамысловасці), на выпуск тавараў народнага спажывання. Упершыню менавіта гэтыя тавары па аб'ёме сваёй вытворчасці сталі выпускацца апераджальнымі тэмпамі.

Марудна ажыццяўляліся пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы, якія былі накіраваны на змякчэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы. Стан сельскай гаспадаркі пагоршыўся, і для забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах больш настойліва сталі ўзнімацца пытанні аб неабходнасці пераходу да разнастайных формаў і спосабаў гаспадарання на зямлі. У 1991г. быў прыняты закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Аднак фермерскіх гаспадарак у Белерусі было створана вельмі мала. У 1993 г. быў прыняты Закон «Аб праве ўласнасці на зямлю», які прадугледжвае прыватную, калектыўную і дзяржаўную ўласнасць.

Эканамічнае становішча Беларусі ў канцы 80-х гг. рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэньваецца, паводле падлікаў вучоных, у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для здароўя людзей наогул непрадказальныя. Радыёактыўнымі нуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае больш за 2 млн. чалавек, значыць, кожны пяты жыхар рэспублікі. 3 гаспадарчага абароту выведзена 20 % зямель.

Урадам рэспублікі была распрацавана і ў 1989 г. прынята доўгатэрміновая Дзяржаўная праграма ліквідацыі вынікаў на Чарнобыльскай АЭС. 3 забруджаных тэрыторый на новае месцажыхарства за 1986 - 1992 гг. пераехала больш за 130 тыс. чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана шмат жылля. Аднак пасля распаду СССР у 1991 г. гэтую работу Рэспубліка Беларусь вымушана была ажыццяўляць у асноўным толькі за кошт сваіх уласных сродкаў.

Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных адносінпачаліся ў сувязі з неэфектыўнасцю ўсіх прынятых у другой палове 80-х гт. мер па інтэнсіфікацыі, дзяржразліку, самафінансаванні ва ўмовах, калі ў эканоміцы працягвалі пераважаць камандныя метады кіраўніцтва. Пачалася распрацоўка мер, неабходных для правядзення рыначнай эканамічнай рэформы. Так, былі заканадаўча дазволены арэнда і індывідуальная працоўная дзейнасць. Урад нашай краіны распрацаваў праграму паступовага неабмежаванага рамкамі часу пераходу да рынку, пры якім дзяржава выступае ў ролі рэгулятара рынку.

Аднак меры, якія намячаліся праграмай, рэалізаваць неўдалося. Крызісны стан эканомікі паглыбіўся, а разам з гэтым ускладніліся ўмовы пераходу да рынку. Найбольш і востра паўстала пытанне аб спыненні абвальнага спаду вытворчасці і інфляцыі, якая вяла да абясцэньвання грошай і іх пакупной здольнасці. У пачатку 90-х гт. элементамі рынку ў рэспубліцы сталі ўвядзенне рыначных цэн на пераважнную большасць тавараў і паслуг, наладжванне гаспадарчых сувязей, станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх і камерцыйных структур, правядзенне прыватызацыі — раздяржаўлення, перадачы аб'ектаў з дзяржаўнай уласнасці ў прыватную. Між тым эканамічныя паказчыкі працягвалі пагаршацца: уся сума вырабленай у 1995 г. у рэспубліцы прадукцыі скарацілася ў параўнанні з 1990 г. на 37 %.

У другой палове 90-х гт. у якасці нацыянальнай мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь была вызначана сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка. Яна заклікана спалучыць перавагі рыначнай канкурэнцыі і эфектыўнай сістэмы абароны інтарэсаў насельніцтва, ідэі рыначнага самарэгулявання і дзяржаўнага кіравання. На першым этапе рэалізацыі гэтай мадэлі пераважае дзяржаўнае рэгуляванне.

 

Змены ў эканамічным становішчы Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст.
               
імкненне да выкарыстання інтэнсіўных фактараў вытворчасці забеспячэнне апераджальна-га росту вьпворчасці прадметаў народнага спа-жывання увядзенне арэнды, і вдывідуальнай працоўнай дзейнасці Станаўленне нядзяржаўных банкаўскіх і камерцыйных структур  
                 
                     
                                 
  перавод прад-прыемстваў на дзяржразлік і самафінанса-ванне   анне   спробы пераходу да разна-стайных формаў гаспада-рання на зямлі   правядзенне прыватызацыі  
                       

Такім чынам, крызісныя з'явы ў эканоміцы выклікалі неабходнасць правядзення радыкальнай эканамічнай рэфомы, сутнасць якой заключаецца ў пераходзе да рыначных адносін. Аднак пошукі шляхоў пераходу да рынку працягваюцца і сёння. Прыярытэтным напрамкам дзейнасці стаў з сярэдзіны 90-х гг. пошук шляхоў пераадолення негатыўных вынікаў распаду адзінай эканамічнай прасторы былога СССР і аднаўленне эканамічных сувязей паміж былымі савецкімі рэспублікамі на новай рыначнай аснове. 3 распадам СССР беларускія прадпрыемствы страцілі крыніцу неабходнай для іх сыравіны і рынкі збыту сваёй прадукцыі. Таму сабекошт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў значна павялічыўся, што прывяло да скарачэння прамысловай і гаспадарчай вытворчасці. Рэальным дасягненнем на шляху пераадолення наспелых праблем стаў Дагавор аб стварэнні эканамічнага саюза краін, якія уваходзяць у Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД). У 1995 г. быў падпісаны дагавор з Расіяй «Аб мытным саюзе», які ад мяняў пошліны пры імпарце (увозе) і экспарце (вывазе) тавараў. З шэрагам краін СНД наша краіна заключыла двухбаковыя пагадненні, у тым ліку з Украінай. Гэта сведчанне таму, што ў эканоміцы набіраюць сілу інтэграцыйныя (аб'яднальныя) працэсы.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Лекцыя № 10 | Фітомеліоративні особливості лісу
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.854 s.