Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






ХІУ - ХУІІІ стст.


Date: 2015-10-07; view: 746.


1. Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы. Асноўныя этапы развіцця старабеларускай літаратурнай мовы

З І палавіны ХІІ ст. старажытнаруская дзяржава Кіеўская Русь была падзелена на асобныя феадальныя княствы. З гэтага часу адзінства ўсходнеславянскай народнасці канчаткова страчваецца. У ХІІІ – пачатку ХІУ ст. тэрыторыя амаль усёй сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад ВкЛ.

ХІУ–ХУІ стст. – гэта час складвання трох усходнеславянскіх народнасцей (рускай, беларускай, украінскай) і іх моў. Беларуская народнасць склалася на аснове трох усходнеславянскіх плямёнаў – дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў. У ХІУ ст. з'явілася назва, якая жыве і сёння, Белая Русь. Фарміраванне беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў цеснай сувязі з гісторыяй нашага народа. Пытанне аб тым, якая мова стала зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы, вырашаецца ў сучаснай лінгвістыцы неадназначна.

І канцэпцыя. Зыходнай базай для ўтварэння кожнай з трох усходнеславянскіх моў (у тым ліку і беларускай) стала літаратурная мова ўсходніх славян перыяду ХІ–ХІV ст., якая даследчыкамі называецца па-рознаму: стараруская літаратурная мова (А.І.Жураўскі), старажытнаруская літаратурная мова (Л.М.Шакун), агульнаўсходнеславянская, усходнеславянская (Ф.М.Янкоўскі). Лічыцца, што менавіта ў гэты перыяд тэксты на старажытнарускай літаратурнай мове паступова насычаюцца мясцовымі моўнымі рысамі. Гэту канцэпцыю падтрымліваюць многія навукоўцы як у Беларусі, так і за яе межамі.

ІІ канцэпцыя. Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы паслужыла мова праславянская, г.зн. мова, якую прынята лічыць мовай старажытных славянскіх плямёнаў, на базе якой пасля яе распаду ў VI–VII стст. і ўзніклі асобныя славянскія мовы. Прыхільнікі гэтай канцэпцыі (Я.Станкевіч, В.Вячорка і інш.) лічаць. што прамежкавай пары паміж беларускай і праславянскай мовамі не было. Літаратурная ж мова ўсходніх славян ХІ–ХІVст., на думку гэтых і іншых даследчыкаў, гэта стараславянская, ці дакладней, царкоўнаславянская мова. Мы ж у сваіх поглядах адносна походжання беларускай мовы схільныя прытрымлівацца прыхільнікаў І канцэпцыі – аўтарытэтных айчынных лінгвістаў А.І.Жураўскага, Л.М. Шакуна, Ф.М. Янкоўскага і інш.

Няма адзінства поглядаў сярод навукоўцаў і адносна часу фарміравання беларускай літаратурнай мовы. У гістарычным мовазнаўстве існуюць розныя пункты гледжання наконт таго, з якога часу можна гаварыць пра ўласнабеларускую мову, бо на Беларусі яшчэ доўга захоўваліся традыцыі старажытнарускага пісьменства. Так, праф. А.І. Жураўскі лічыць, што сцвярджаць пра самастойную літаратурную мову са сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі адзнакамі можна з сярэдзіны ХV ст. Праф. Л.М.Шакун пачатак гісторыі беларускай літаратурнай мовы вызначыў у дыяпазоне ХІІІ – ХV ст. Рускі гісторык мовы Б.А.Ларын адносіць утварэнне беларускай літаратурнай мовы (як і ўкраінскай) да пачатку ХVІ ст. Пры разглядзе складанага пытання пра паходжанне беларускай мовы трэба ўлічваць той факт, што яна бярэ свой пачатак не з якога-небудзь пэўнага года ці дзесяцігоддзя. Скажам інакш: узнікненне беларускай мовы нельга датаваць канкрэтным годам ці дзесяцігоддзем. Найбольш істотныя, спецыфічныя беларускамоўныя асаблівасці пачалі праяўляцца яшчэ ў канцы ХІІІ – пачатку ХІУ ст. Так, ужо ў ХІІІ ст. тыповыя беларускамоўныя рысы былі звычайнай з'явай у полацкіх, віцебскіх, смаленскіх граматах (Смаленшчына ў тыя часы этнічна цесна змыкалася з Полаччынай). Аднак старажытныя кніжнікі яшчэ доўгі час прытрымліваліся традыцыйных усходнеславянскіх граматычных і лексічных нормаў, а таму новыя моўныя рысы ў пісьмовых помніках на пачатковым этапе развіцця старабеларускай мовы адлюстроўваліся толькі зрэдку. Я.Ф.Карскі пісаў: “Пра беларускую мову можна гаварыць, пачынаючы з ХІУ ст”.

ХІУ–ХУІ стст. былі часам фарміравання і складвання жывой вусна-гутарковай мовы беларускай народнасці, часам стварэння і развіцця граматычна-правапісных нормаў старабеларускай ліаратурнай мовы. К канцу ХУІ ст. беларуская мова мела сваю ярка выражаную спецыфіку і з'явілася першым этапам у стварэнні самабытнай беларускай літаратурнай мовы на народнай аснове.

Старабеларуская літаратурная мова – даволі яркая і арыгінальная з'ява ў гісторыі нацыянальнай моўнай культуры нашага народа. Праўда, сваю назву “старабеларуская мова” яна атрымала параўнальна нядаўна. На працягу ХІХ і нават у пачатку ХХ ст. даследчыкі, асабліва рускія, называлі яе “заходнярускай мовай” (“западнорусским языком”), што затушоўвала яе нацыянальную прыналежнасць. У дарэвалюцыйных мовазнаўчых працах яе традыцыйна называлі “рускай”, “простай”, “простай малвой”, “простым рускім дыялектам”, зрэдку – “літоўскай” (ад назвы той дзяржавы, у якой яна доўгі час выкарыстоўвалася ў якасці дзяржаўнай). Як заўважае Л.М.Шакун, мова старажытных беларускіх пісьмовых помнікаў у працах некаторых дарэвалюцыйных даследчыкаў называлася дзіўнай механічнай сумессю стараславянскай, польскай, лацінскай моў, мясцовай гаворкі, а то нават і проста “тарабаршчынай, коснаязыччам, варваршчынай”.[2]

 

 

2. Асноўныя групы

літаратурна-пісьмовых помнікаў ХІУХУІІ ст. Стылістычныя


<== previous lecture | next lecture ==>
Пісьменства на тэрыторыі сучаснай Беларусі | Разнавіднасці старабеларускай літаратурнай мовы
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 2.477 s.