|
Міжнароднае становішча.Date: 2015-10-07; view: 633. Тэма 7.1. Беларусь у 1945 – 1991 гг. Літаратура
1. Баландзiн, К.I., Хромчанка, Дз. М. Гiсторыя Беларусi ў кантэксце сусветнай цывiлiзацыi / К. I. Баландзiн, Дз. М. Хромчанка. – Мiнск, 2009. 2. Беларусь: страницы истории /редсовет: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2011. 3. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учеб. пособие / Под ред. А. А. Ковалени, Н. С. Сташкевича. – Минск, 2004. 4. Гісторыя Беларусі: у 6 т. – Т. 5: Беларусь у 1917–1945 гг. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2007. 5. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку ХХІ ст. : у 2 кн. / М. У. Смяховіч [і інш.] ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск, 2012. – Кн. 2. 6. Новик, Е.К., Качалов, И.Л., Новик, Н.Е. История Беларуси: с древнейших времен до 2012 г. : учебное пособие. — 3-е изд., испр. и доп. – Минск, 2012.
Кючавыя паняцці: Арганізацыя Аб'яднаных Нацый; навукова-тэхнічная рэвалюцыя; камандна-адміністрацыйныя метады ў кіраўніцтве эканомікай;ХХ з'езд КПСС;экстэнсіўны і інтэнсіўны шляхі развіцця прамысловасці; ваенна-прамысловы комплекс; “застой”; дзяржразлiк i самафiнансаванне; аварыя на Чарнобыльскай АЭС;“Канстытуцыя развітога сацыялізму”;выхаванне “новага чалавека”; “эпоха застою”.
План лекцыі: 1. Міжнароднае становішча. 2. Эканамічнае развіццё БССР. 3. Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР. 4. Адукацыя, навука і культура ў БССР.
Выхад Беларусi на мiжнародную арэну пасля Другой сусветнай вайны быў звязаны з утварэннем Арганизацыи Аб'яднаных Нацый (ААН). Урады заходнiх дзяржаў далi згоду на тое, каб побач з СССР раўнапраўнымi членамi ААН сталi Беларусь і Украiна. Гэтым прызнаваўся iх вялiкі ўклад у разгром фашызму i панесеныя iмі ў ходзе вайны велізарныя людскiя ахвяры i матэрыяльныя страты. У 1944 г. ва ўрадзе БССР быў створаны Народны камісарыят (з 1946 г. Міністэрства) замежных спраў. 27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыія ў Сан-Францыска, сазваная з мэтай заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін – заснавальніц гэтай арганізацыі. Так БССР упершыню стала членам самай прэстыжнай міжнароднай арганізацыі. 26 чэрвеня 1945года міністр замежных спраў Беларусі К. Кісялёў ад імя ўрада БССР падпісаў Статут ААН. Удзел у рабоце ААН даў магчымасць БССР, па-першае, выкарыстоўваць яе трыбуну для выступленняў з рознымі ініцыятывамі, напрыклад, “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў” і інш., па-другое, больш актыўна ўдзельнічаць у міжнародных арганізацыях, у тым ліку такіх уплывовых, як Сусветны Савет міру, ЮНЭСКА (арганізацыя па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), Магатэ (Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі) і інш., па-трэцяе, удзельнічаць у падрыхтоўцы і прыняцці канвенцый (за першае пасляваеннае дзсяцігоддзе БССР падпісала больш за 30 міжнародных дагавораў, канвенцый па розных пытаннях), па-чацвёртае, выкарыстоўваць ААН для рашэння ўнутраных праблем. Напрыклад, праз ААН Беларусь атрымала значную матэрыяльную дапамогу як краіна, якая найбольш пацярпела ў гады фашысцкай акупацыі. Канешне, у пасляваенны час Беларусь дзейнічала ў цэлым у русле знешняй палітыкі СССР, але тым не менш адмаўляць самастойныя дзеянні БССР на міжнароднай арэне таксама нельга. У 1951 г. адбылося афармленне дзяржаўнасці БССР, выкліканае ўваходжаннем рэспублікі ў склад ААН і звязанае з зацвярджэннем новага Дзяржаўнага сцяга БССР. Дзяржаўны сцяг БССР існаваў да 1991 г. Дэлегацыя БССР актыўна ўдзейнічала ў барацьбе супраць "халоднай вайны". Яна падтрымлiвала масавы рух за мiр, якi разгарнуўся ў свеце, адстойвала лiнiю на ўмацаванне мiжнароднага мiру i бяспекi, поўную лiквiдацыю каланiялiзму i iнш. Яна выступала з асуджэннем вайны, якую вялi ЗША ў В'етнаме, асудзiла агрэсiю Iзраiля ў 1967 г. супраць арабскiх дзяржаў, аказвала падтрымку народу Паўднёвай Афрыкі ў яго барацьбе супраць расiзму. Беларуская дэлегацыя ў 1963 г. падпiсала Маскоўскi дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў трох сферах (атмасферы, космасе i пад вадой). Яна таксама падпiсала шэраг мiжнародных актаў па палiтычных пытаннях, правах чалавека. У наступныя годы Беларусь паслядоўна выступала за забарону ядзернай зброі, патрабавала усеагульнага і поўнага раззбраення, знішчэння хімічнай зброі. У цэлым да сярэдзіны 80-х гадоў Беларусь падпісала больш за 160 міжнародных дагавораў і пагадненняў, у 1974-1975 гг. яна выбіралася пастаянным членам Савета бяспекі ААН, неаднаразова яе прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Эканамічнага і Сацыяльнага Саветаў ААН. Акрамя ААН, другім важным напрамкам удзелу Беларусі ў міжнародным жыцці у пасляваенные годы стала развіццё гандлёва-эканамічных адносін з заходнімі краінамі. Гэтаму спрыяла і геапалітычнае становішча Беларусі. Яна знаходзіцца ў непасрэднай блізасці ад Захаду, тут маецца развітая сетка аўтадарог і чыгунак, на тэрыторыі Беларусі дзейнічае шэраг прадпрыемстваў агульнасаюзнага падпарадакавання, якія выпускаюць высокаякасную прадукцыю. Вялікім попытам у Еўропе карысталася і карыстаеца прадукцыя такіх прадпрыемстваў, як МАЗ, МТЗ, Гомсельмаш, станкабудаўнічых заводаў Мінска, Віцебска і інш. Ужо ў 50-я гг. на экспарт пастаўлялася прадукцыя 120 прадпрыемстваў рэспублікі. У 1952 годзе ў Мінску было створана аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай палаты, якое ў 1972 годзе было пераўтворана ў Гандлёва-прамысловую палату БССР. Рэспубліка, такім чынам, атрымала магчымасць удзельнічаць у міжнародных кірмашах, праводзіць такія кірмашы ў сябе. Толькі ў 60-е гг. ў Мінску было праведзена звыш за 30 міжнародных выставак. У 50-80-е гг. 80% гандлёва-эканамічных сувязяў Беларусі прыпадалі на краіны сацыялістычнага лагера, на долю капіталістычных краін у 1970-1980 гг. прыпадала 20,2% экспартных паставак. У той жа час на Беларусі шырока выкарыстоўваліся тэхнічыя вырабы з развітых капіталістычных краін. Значнае месца ў супрацоўніцтве Беларусі з замежнымі краінамі ў пасляваенные гады займалі культурныя сувязі. З 1958 года пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, да 1970 года – да 100 падобных мясцовых таварыстваў,якія падтрымлівалі сувязі з 400 арганізацыямі амаль 70 краін свету. Але прыярытэт аддаваўся перш за ўсё краінам сацыялістычнага лагера. Шырыліся кантакты па лініі створанага ў 1958 годзе Камітэта маладзёжных арганізацый рэспублікі, прафсаюзаў. Дзейснай формай развіцця міжнародных культурных адносін з'яўлялася супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. За 1946-1985 гг. за мяжой вышлі ў свет 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. За гэты ж час колькасць перакладзеных кніг замежнай літаратуры склала каля 500 выданняў агульным тыражом звыш 4 млн. экзэмпляраў. Такім чынам, у 50-80-я гады значна пашырыліся міжнародныя сувязі Беларусі, больш разнастайнымі сталі іх формы і змест, хаця самастойнасць БССР была абмежавана рамкамі Савецкага Саюза і агульнасаюзнай палітыкай.
|