Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Літаратура


Date: 2015-10-07; view: 467.


ПЫТАННІ

 

1. У чым сутнасць супастаўляльнага метаду?

2. Ці правамерна ад супастаўляльнага метаду адрозніваць параўнальны метад? Чаму?

3. Якія вылучаюць часткі (прыёмы) супастаўляльнага метаду?

4. Што прадугледжвае прыём моўнага супастаўлення? Пакажыце на прыкладах з розных моў.

5. Што з'яўляецца асновай унутрымоўнага супастаўлення? Праілюструйце прыкладамі.

6. У чым сутнасць супастаўляльнай інтэрпрэтацыі?

7. У якіх сферах выкарыстоўваецца супастаўляльны метад?

8. Каму з мовазнаўцаў належыць тэарэтычнае абгрунтаванне ідэі супастаўляльнага метаду?

 

* * *

 

Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. Мн., 1994. С. 299–302.

 

* * *

 

Гируцкий А.А. Общее языкознание. 2-е изд. Мн., 2001. С. 273–275.

Кодухов В.И. Общее языкознание. М., 1974. С. 271–281.

Косовский Б. И. Общее языкознание. Мн., 1969. С. 20.

Общее языкознание: методы лингвистических исследований / отв. ред. Б.А. Серебренников. М., 1973. С. 229–235.

Плотников Б.А. Основы семасиологии. Мн., 1984. С. 170–176.

 

* * *

 

Методы сопоставительного изучения языков. М., 1988.

Сопоставительное описание русского и белорусского языков: морфология. Мн., 1990.

Теоретические и методологические проблемы сопоставительного изучения славянских языков. М., 1994.

* * *

 

Виноградов В.А. Сопоставительный метод // Лингвистический энциклопедический словарь. М., 1990.

Реформатский А.А. О сопоставительнои методе // Лингвистика и поэтика. М., 1987.

Шчэрбін В.К.Супастаўляльная лінгвістыка //Беларуская мова: энцыклапедыя. Мн., 1994.

Ярцева В.Н. Теория и практика сопоставительного исследования языков // Известия АН СССР. Серия литературы и языка. 1986. Т. 45. № 6.

 

 

У.К. Юсупаў

 

Супастаўляльная лінгвістыка

як самастойная дысцыпліна[6]

 

 

<…> Абапіраючыся на свой вопыт і на працы па супастаўляльным вывучэнні моў, мы вылучаем наступныя асноўныя прынцыпы параўнання моў у тэарэтычных мэтах.

Прынцып параўнальнасці. У ідэале пры супастаўляльным вывучэнні моў лінгвіст займаецца параўнаннем пэўных з'яў, ужо вывучаных паасобку ў кожнай з параўноўвальных моў. <…>

Пры параўнанні моў можа аказацца, што ў адной з супастаўляльных моў ёсць нейкі значэнневы элемент, а ў другой – аналагічны элемент адсутнічае. Так, напрыклад, у рускай мове няма дзеяслова, які адпавядаў бы англійскаму дзеяслову to knife; у такіх выпадках параўноўваюцца рознаўзроўневыя эквівалентныя адзінкі, якія вызначаюцца з дапамогай перакладу: to knife (слова) – рэзаць нажом, ударыць нажом (словазлучэнне). Гэтыя рознаўзроўневыя адзінкі становяцца параўноўвальнымі, паколькі яны з'яўляюцца функцыянальна тоеснымі.

Параўнальнасць моў залежыць і ад выбранага падыходу. Так, немагчыма дабіцца поўнага супастаўляльнага апісання рускай і кітайскай моў, выкарыстоўваючы толькі маласістэмны падыход, таму што ў кітайскай мове няма многіх марфалагічных катэгорый, якія ёсць у рускай мове. Поўнае супастаўляльнае апісанне гэтых моў можна атрымаць, спалучаючы розныя падыходы: маласістэмны (параўноўваюцца малыя сістэмы моў), трансляцыйны (вызначаюцца міжмоўныя эквіваленты), полевы (параўноўваюцца семантычныя, асацыяцыйныя, сінтаксічныя, словаўтваральныя, функцыянальна-семантычныя і іншыя палі), лагічны (параўноўваюцца сродкі выражэння паняццевых катэгорый) і дэнататыўны (параўноўваюцца “густы”, г. зн. перавагі моў пры адборы аспектаў пры апісанні або намінацыі таго ж самага прадмета ці сітуацыі). <…>

Прынцып сістэмнасці. Супастаўленне не можа абапірацца на штучна ізаляваныя адзінкі, яно павінна зыходзіць з сістэмных адносін элементаў мовы: параўноўвацца павінны парадыгматычныя групоўкі (падсістэмы, палі, лексічна-семантычныя групы, сінанімічныя рады і г. д.). Асобныя элементы мовы павінны параўноўвацца ў межах парадыгматычных груповак, г. зн. яны павінны разглядацца як часткі адпаведных парадыгматычных груповак.

Прынцып тэрміналагічнай адэкватнасці. Перш чым прыступіць да параўнання моў, неабходна вызначыць тэрміны такім чынам, каб яны адэкватна абазначалі параўноўвальныя з'явы ў абедзвюх мовах, г. зн. неабходна стварыць агульныя для параўноўвальных моў дэфініцыі. Мовы, якія апісаны ў адных і тых жа тэрмінах, але маюць розны змест, з'яўляюцца як бы несувымернымі.

Прынцып дастатковай глыбіні параўнання. Гэты прынцып прадугледжвае выяўленне ўсіх істотных падабенстваў і адрозненняў параўноўвальных моўных з'яў. Чым глыбей аналізуюцца супастаўляльныя моўныя факты, чым больш увагі надаецца кожнаму з іх у сувязі з іншымі з'явамі той або іншай мовы, тым больш шанцаў выявіць у іх новае, раней не заўважанае, не выўленае ў плане аднамоўнага аналізу. <…>

Прынцып уліку ступені роднасці і тыпалагічнай блізкасці. Ступень роднасці і тыпалагічнай блізкасці супастаўляльных моў накладвае абмежаванне на выбар метадаў і прыёмаў параўнання. Так, пры параўнанні блізкароднасных, а таксама тыпалагічна падобных няроднасных моў магчымасць прымянення маласістэмнага падыходу пашыраецца, а пры параўнанні тыпалагічна непадобных моў – звужаецца. У другім выпадку павышаецца роля полевага, лагічнага і трасляцыйнага падыходаў.

Прынцып уліку дадатнага і адмоўнага пераносу лінгвістычных ведаў заснаваны на тым, што лінгвістычныя веды, здабытыя пры вывучэнні структуры адной мовы, несумненна, дапамогуць пры вывучэнні структуры другой. Гэты прынцып забараняе прыпісваць прыметы адной мовы іншай.

Прынцып двухбаковасці параўнання. Двухбаковае параўнанне – гэта параўнанне, якое праводзіцца пры ўмове супастаўнасці сістэм… Пры такім параўнанні ў поле зроку трапляюць асаблівасці абедзвюх параўноўвальных моў. Двухбаковае параўнанне ў адрозненне ад аднабаковага дазваляе прадбачыць усе міжмоўныя інтэрферэнцыі, выявіць раней не заўважаныя прыметы як першай, так і другой моў.

Прынцып уліку функцыянальных стыляў. Гэты прынцып прадугледжвае параўнанне моў у адных і тых жа функцыянальных стылях (калі ў супастаўных мовах наменклатура функцыянальных стыляў супадае). Тэксты, які выкарыстоўваюцца для аналізу на параўноўвальных мовах, павінны адносіцца да аднаго і таго ж жанру.

Прынцып тэрытарыяльнай неабмежаванасці. Прасторавае размяшчэнне моў мае важнае значэнне для арэальнай лінгвістыкі; для супастаўляльнай жа лінгвістыкі яно не мае значэння, таму што параўноўвальныя мовы могуць суседнічаць, суіснаваць у межах адной і той жа тэрыторыі абы быць раз'яднаны.

Названыя прынцыпы пашыраюцца таксама і на супастаўленне моў у лінгвадыдактычных мэтах. Аднак пры такім супастаўленні павінны дзейнічаць і іншыя прынцыпы, якія разглядаюцца ніжэй.

Прынцып сінхроннасці. Пры супастаўляльным вывучэнні моў у лінгвадыдактычных мэтах мовы параўноўваюцца ў плане сінхраніі. <…>

Прынцып прастаты. Паколькі супастаўленне моў у лінгвадыдактычных мэтах мае, як правіла, практычны характар, супастаўляльнае апісанне павінна быць крайне простым і зразумелым як для выкладчыкаў, так і для студэнтаў.

Прынцып скарачэння. Пры супастаўляльным вывучэнні моў у лінгвадыдактычных мэтах міжмоўнаму параўнанню падлягаюць моўныя з'явы няроднай мовы, уключаныя ў праграмы і мінімумы. <…>

Прынцып уліку фацылітацыі і міжмоўнай інтэрферэнцыі. Роля роднай мовы ў вывучэнні няроднай розная: у адных выпадках родная мова аблягчае вывучэнне няроднай мовы, у другіх – абцяжарвае, у трэціх – нейтральная. У першым выпадку гавораць пра фацылітацыю, а ў другім – пра інтэрферэнцыю. Пры супастаўляльным вывучэнні моў у лінгвадыдактычных мэтах неабходна ўлічваць абедзве з'явы. Дзякуючы гэтаму прынцыпу супастаўляльная лінгвістыка становіцца лінгвістычнай асновай навучэння няроднай мове. <…>

 


<== previous lecture | next lecture ==>
Пытанні | Пытанні
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 1.089 s.