Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Суадносіны агульнанавуковых і прыватных


Date: 2015-10-07; view: 531.


Пытанні

1. Пры якой умове структурныя метады прыдатныя, на думку У.М. Тапарова, для выкарыстання ў дыялекталогіі, стылістыцы, пры даследаванні суадносін літаратурнай мовы і гаворак, вырашэнні некаторых праблем параўнальнай граматыкі і да т. п.?

2. У чым выяўляецца розніца паміж структурным і неструктурным падыходам да мовы?

3. Ці падзяляеце вы меркаванне У.М. Тапарова, што “менавіта структурны падыход упершыню дазволіў мэтанакіравана і свядома даследаваць сувязі, у якіх знаходзяцца розныя элементы мовы”? Што можа быць пацвярджэннем гэтага?

4. Чаму структурная лінгвістыка займае спецыфічнае месца “ў сучаснай іерархіі навук”?

5. У чым перавага структурнага аналізу мовы над неструктурным?

6. Ці пагаджаецеся вы з наступным меркаваннем У.М. Тапарова: сцвярджэнні, што “пры структурным падыходзе да мовы ўсё жывое і індывідуальнае ў мове становіцца ахвярай голай схемы”, “вельмі далёкія ад ісціны”? Чаму?

Г.У. Сцяпанаў

лінгвістычных метадаў [20]

<…> Метады структуралізму маюць на мэце разгляд мовы (або яе частак) як адзінай (гамагеннай) або замкнутай у сабе ўнутранай структуры; пры гэтым элементы разглядаюцца і апісваюцца як бінарныя апазіцыі з пэўнымі функцыямі, а з'явы, знешнія ў дачыненні да сістэмы мовы, не ўлічваюцца зусім. У рэальнай практыцы даследаванняў, перш чым выкарыстоўваць структурныя метады, неабходна вылучыць выразна акрэслены фрагмент знешняй сістэмы мовы або элемент, які ўваходзіць у сістэму формаў яе бытавання – літаратурная мовы, тэрытарыяльны дыялект або сацыялект. Калі літаратурна-пісьмовая мова мае ў выніку яе адзінства дастаткова пэўныя характарыстыкі і ў гэтым сэнсе з'яўляецца “гатовым аб'ектам” даследавання, то дыялекты да такіх не адносяцца. Яны вылучаюцца толькі ў працэсе даследавання, межы іх існавання могуць быць вызначаны толькі пасля дэталёвага даследавання. Тэрытарыяльныя дыялекты, напрыклад, часта не маюць не толькі строга акрэсленых межаў, але і акрэсленых моўных прымет, паколькі ізаглосы асобных элементаў, якія ўтвараюць пэўную карэляцыю, не супадаюць цалкам.

Даследчыкі, якія карыстаюцца структурнымі метадамі ў дыялекталогіі, маюць абмежаваныя магчымасці. Яны па неабходнасці вымушаны разглядаць толькі асобныя элементы, якія вар'іруюць у розных дыялектах, выбіраць толькі дыялекты з выразна акрэсленымі тэрытарыяльнымі межамі і моўнымі прыметамі і, нарэшце, займацца выяўленнем ізаглос толькі ўсярэдненага профілю. Ва ўсіх трох выпадках даводзіцца канстатаваць адсутнасць паўнаты апісання і сур'ёзнае скажэнне моўнай рэальнасці.

Паколькі дыялект у значнай ступені гетэрагеннае ўтварэнне, што абцяжарвае яго апісанне структурнымі метадамі, рабіліся спробы звесці яго да ўзроўню ідыялекту (які таксама не з'яўляецца гетэрагенным) або стварыць абагульненую мадэль, пазбаўленую некаторых непажаданых прымет. <…>


<== previous lecture | next lecture ==>
Пытанні | ДЫСТРЫБУЦЫЙНЫ МЕТАД
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.527 s.