![]() |
А.Я. МіхневічDate: 2015-10-07; view: 489. Пытанні
1. У чым сутнасць, паводле З. Харыса, дыстрыбуцыйнай лінгвістыкі? 2. Чаму “прынцыповае звужэнне задач лінгвістыкі да задач дыстрыбуцыйнага аналізу”, сфармуляванае З. Харысам, было крытычна ўспрынята вучонымі? 3. Ці ўсе мовазнаўцы пагаджаюцца з трактоўкай З. Харысам паняцця “акружэнне”? Чаму? 4. Для распрацоўкі якіх метадаў адыграла вялікую ролю “далучэнне дыстрыбуцыйнага крытэрыя да мовазнаўчай практыкі”? У чым сутнасць гэтых метадаў?
Фармальныя паказчыкі селекцыйных значэнняў[22] <…> Дыстрыбуцыйная методыка ў граматыцы набывае ўсё большае значэнне пад уплывам разнародных фактараў. Пэўную ролю адыграў, па-першае, перанос на граматыку некаторых метадаў аналізу, распрацаваных у фаналогіі; па-другое, тут зусім яўны ўплыў методыкі, створанай амерыканскімі лінгвістамі, якія шукалі шляхі апісання тэкстаў на тыпалагічна вельмі разнастайных мовах, гістарычнае развіццё якіх заставалася невядомым; па-трэцяе, штуршок развіццю класічнай граматыкі ў дыстрыбуцыйным напрамку дала спроба алгарытмічнага аналізу тэксту, звязаная з машынным перакладам. Ёсць, зразумела, і іншыя прычыны, якія мы закранаць не будзем. Паняцці спалучальнасць і дыстрыбуцыя накіраваны на адзін аб'ект, але характарызуюць яго ў розных планах: спалучальнасць – у плане сінтагматычных магчымасцей слова, дыстрыбуцыя – у плане рэалізацыі гэтых магчымасцей. У далейшым мы ўжываем іх як сінонімы34 [Параўн. сінанімізацыю тэрмінаў у Р. Мразка: “…так званая валентнасць (спалучальнасць, сінтаксічная дыстрыбуцыя)” дзеяслова… (Р. Мразек. Синтаксическая дистрибуция глаголов и их классы. – “Вопросы языкознания”, 1964, № 3. стар. 50)]. <…> Улік дыстрыбуцыйных паказчыкаў практыкуецца, як ужо было адзначана, даволі шырока. На самай справе, як вызначаецца прыналежнасць дзеясловаў да пераходных ці непераходных? Перш за ўсё – іх здольнасцю далучаць назоўнік у вінавальным склоне без прыназоўніка. Як вызначаецца значэнне словаформы ў творным склоне ў словазлучэннях тыпу ісці, бегчы, ехаць лесам у адрозненне ад гандляваць, любавацца, валодаць лесам? Па значэнні дзеяслова, прычым не асобнага, а класа дзеясловаў: пры дзеяслове руху назоўнік у творным склоне мае значэнне месца. Неадзначанымі з'яўляюцца як словазлучэнні *сядзець, ляжаць лесам, так і спалучэнні *бегчы, ісці дрэвам (спалучэнні ж бегчы вечарам, ісці вечарам або ісці крокам маюць іншую семантыка-сінтаксічную будову). Функцыя назоўніка лес у разгледжаных словазлучэннях вызначаецца яго здольнасцю належаць да семантыка-сінтаксічнага класа назоўнікаў са значэннем ‘месца'. У гэты ж клас уваходзяць і такія імёны, як поле, бераг і пад., паколькі ідэя месца руху натуральна вынікае з іх лексічнага значэння. Фармальным паказчыкам, які сігналізуе аб сінтаксічнай функцыі такіх назоўнікаў, у нашым прыкладзе з'яўляецца марфема творнага склону, і яе, натуральна, не можа не заўважыць сінтаксіст. Але ж гэта марфема шматзначная, і таму дыягнастычную сілу можа мець толькі іншы паказчык або марфема -ам у сукупнасці з іншым паказчыкам. Тут такім паказчыкам з'яўляецца комплекс, у які акрамя марфемы творнага склону ўваходзіць пазаслоўны “фармант”: наяўнасць звязанага класа дзеясловаў руху. Гэты комплекс і з'яўляецца дыягнастычным акружэннем. Але ў пэўных выпадках і ён можа аказацца недастатковым з-за шматзначнасці: пры дзеяслове руху фармант -ам можа выражаць як лакатыўнае, так і часавае значэнне, напрыклад: ісці полем і ісці вечарам. З неабходнасцю ўводзіцца дадатковы фармальны паказчык, які можа быць ужо не толькі дыстрыбуцыйным, звязаным з размеркаваннем адзінак, але і з іх пераразмеркаваннем (трансфармацыяй словазлучэння), параўн.: ісці лесам ® ісці па лесе, але ісці вечарам ® *ісці па вечары. Іншы шлях вызначэння тоеснасці (нятоеснасці) словазлучэнняў – аб'яднанне назоўнікаў у творным склоне як аднародных: ісці полем, ісці лесам ® ісці полем і лесам, але ісці лесам, ісці вечарам ® *ісці лесам і вечарам. <…> <…> Дыстрыбуцыйна-трансфармацыйныя паказчыкі выступаюць у некалькіх тыповых формах. Адна з такіх формаў – спалучальнасць (неспалучальнасць) пэўнага класа слоў з іншым семантыка-сінтаксічным класам. Напрыклад, дзеясловы стану падзяляюцца на два класы – зменнага і нязменнага стану ў залежнасці ад іх спалучальнасці з класам прыслоўяў інтэнсіўнасці: хутка, знянацку, раптам, імгненна + чырванее, разумнее, худнее, але *хутка спіць, *імгненна тырчыць і г. д. <…>
|