Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Пытанні


Date: 2015-10-07; view: 435.


1. Як вы разумееце выказванне А.Я. Міхневіча, што словазлучэнні з родным колькасці ўтвараюць “адзін аналітычна аформлены член сказа”? Сваё меркаванне абгрунтуйце прыкладамі.

2. Ці падзяляеце вы наступны пункт гледжання: “нельга пагадзіцца са сцверджаннем, што «ў іншым ужыванні гэтых [колькасных] спалучэнняў сінтаксічны цэнтр можа сумяшчацца з цэнтрам намінацыі. Параўн.: абярнуць келіх віна, асушыць келіх віна»”? Абгрунтуйце адказ.

3. Якая яшчэ адна істотная рыса дыстрыбуцыі характэрна для колькасных спалучэнняў?

4. Ці правамерна лічыць, што прыметнік цэлыцалкам адпавядае таму, што прынята называць службовымі словамі”? Чаму?

 

 

Б.А. Плотнікаў

Дыстрыбуцыйна-статыстычны аналіз лексічных значэнняў[24]

 

<…> Падводзячы вынікі дыстрыбуцыйна-статыстычнага аналізу слоў, што ўжываюцца ў тэрміналагічным і нетэрміналагічным значэннях, адзначым асноўныя адрозненні, якія могуць служыць фармальнымі крытэрыямі для аўтаматычнага размежавання тэрміналагічнага і мнагазначнага ўжывання тым самых слоў у тэкстах рускай літаратурнай мовы.

1. Дыстрыбуцыйныя ўласцівасці слоў, якія ўжываюцца ў тэкстах мастацкай літаратуры, значна больш разнастайныя ў параўнанні з дыстрыбуцыйнымі ўласцівасцямі гэтых жа слоў, што выкарыстоўваюцца ў навуковай і спецыяльнай літаратуры ў якасці тэрмінаў. Гэта тлумачыцца перш за ўсё больш строгім, дакладным значэннем тэрміналагічнага слова, семантычныя ўласцівасці якога рэалізуюцца ў сінтагматычным плане мовы з дапамогай значна меншай колькасці спалучалальных з ім словаўжыванняў, чым семантычныя ўласцівасці шматзначнага слова.

2. Пры граматычнай класіфікацыі словаўжыванняў (размеркаванні іх па часцінах мовы) у слоў, якія выкарыстоўваюцца ў тэкстах мастацкай літаратуры, выразна выяўляецца тэндэнцыя значна часцей спалучацца з дзеясловамі і значна радзей з назоўнікамі, у той час як у дыстрыбуцыі тэрміналагічных слоў пераважна сустракаюцца назоўнікі і прыкметна радзей дзеясловы. Гэтыя адрозненні грунтуюцца на граматычнай неаднароднасці слоўнікаў мовы мастацкай літаратуры і мовы навукі… У сваю чаргу граматычная неаднароднасць слоўнікаў у тэкстах, што належаць да розных стыляў літаратурнай мовы, можа заключацца ў семантыцы лексем, тэрміналагічныя ўласцівасці якіх найбольш поўна здольны выражаць назоўнікі.

3. Трэцяе адрозненне ў фармальных характарыстыках тэрміналагічных і нетэрміналагічных слоў вынікае з двух адзначаных вышэй тэндэнцый гэтых слоў. Адрозненне заключаецца ў імкненні шматзначных слоў па магчымасці часцей спалучацца з непаўтаральнымі далей у пэўным аб'ёме тэксту словамі, у той час як тэрміналагічнае слова імкнецца значна часцей спалучацца са словамі, што сустракаюцца ў зададзеным аб'ёме тэкстаў ад 4 разоў і вышэй. Калі ў дыстрыбуцыі тэрміналагічных слоў сярэдняя колькасць непаўтаральных слоў на 1000 словаўжыванняў складае нямнога больш за 10%, то для гэтага ж аб'ёму дыстрыбуцыі шматзначных назоўнікаў доля непаўтаральных слоў вагаецца ў межах 40–50% ад усёй зададзенай сумы словаўжыванняў.

4. Граматычны аналіз пяці найбольш часта сустракальных у спалучэнні з разгляданымі назоўнікамі слоў адлюстроўвае агульную статыстычную тэндэнцыю тэрмінаў часцей спалучацца з назоўнікамі і радзей з дзеясловамі, а таксама ўласцівасць шматзначных слоў радзей спалучацца з назоўнікамі і часцей з дзеясловамі. У лік пяці найбольш частотных слоў дыстрыбуцыі тэрміналагічных назоўнікаў, як правіла, уваходзяць словы, якія выкарыстоўваюцца пераважна як тэрміны і вельмі рэдка сустракаюцца ў тэкстах мастацкай літаратуры.

Такім чынам, дыстрыбуцыйныя адрозненні тэрміналагічных і шматзначных слоў могуць прымяняцца ў якасці фармальных крытэрыяў, якія ў выпадку неабходнасці прыдатныя да выкарыстання як пры рашэнні прыкладных задач лінгвістыкі, так і ў тэарэтычных апісаннях адпаведных семантычных з'яў мовы.

 


<== previous lecture | next lecture ==>
А.Я. Міхневіч | МЕТАД НЕПАСРЭДНА СКЛАДАЛЬНЫХ
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.109 s.