![]() |
ЛітаратураDate: 2015-10-07; view: 650. ПЫТАННІ
1. У чым сутнасць трансфармацыйнага метаду? Праілюструйце прыкладамі. 2. Што такое ядзерны сказ? Трансформ? 3. Якія сферы выкарыстання трансфармацыйнага метаду? 4. Якія бываюць тыпы трансфармацый? Пакажыце на прыкладах. 5. Дзе выкарыстоўваецца трансфармацыйная методыка?
* * *
Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. Мн., 1994. С. 198–199.
* * *
Апресян Ю.Д. Идеи и методы структурной лингвистики. М., 1966. С. 184–196. Березин Ф.М., Головин Б.Н. Общее языкознание. М., 1979. С. 339–342. Гируцкий А.А. Общее языкознание. 2-е изд. Мн., 2001. С. 279–280. Засорина Л.Н. Введение в структурную лингвистику. М., 1974. С. 224–255. Кодухов В.И. Общее языкознание. М., 1974. С. 91–92. Косовский Б. И. Общее языкознание. Мн., 1969. С. 25–29. Косовский Б. И. Общее языкознание: учение о слове и словарном составе языка. Мн., 1974. С. 222–226. Косовский Б. И. Общее языкознание: фонетика, фонология, грамматика. Мн., 1968. С. 256–262. Норман Б.Ю.Грамматика //Общее языкознание / под общ. ред. А.Е. Супруна. Мн., 1983. С. 270–271. Норман Б.Ю.Синтаксис //Общее языкознание: Структура языка. Типология языков и лингвистика универсалий / под общ. ред. А.Е. Супруна. 2-е изд. Мн., 1995. С. 136–138. * * *
Апресян Ю.Д. Экспериментальное исследование семантики русского глагола. М., 1967. Арутюнова Н.Д., Климов Г.А., Кубрякова Е.С. Американский структурализм // Основные направления структурализма. М., 1964. Исаченко А.В. Трансформационный анализ кратких и полных прилагательных // Исследования по структурной типологии. М., 1963. Міхневіч А.Я. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове: (трансфармацыйны аналіз). Мн., 1965. Основныенаправления структурализма. М., 1964. Трансформационныйметод в структурной лингвистике. М., 1964. Уорс Д.С. Трансформационный анализ конструкций с творительным падежом в русском языке // Новое в лингвистике. М., 1962. Вып. 2. Успенский Б.А. Опыт трансформационного исследования синтаксической типологии // Исследования по структурной типологии. М., 1963.
* * * Апресян Ю.Д.Трансформационный метод // Лингвистический энциклопедический словарь. М., 1990. Лиз Р.Б. Что такое трансформация? // Вопросы языкознания. 1961. № 3. Н.Д.Аруцюнава, Г.А.Клімаў, А.С.Кубракова Амерыканскі структуралізм[28] <…> Трансфармацыйны метад быў упершыню прапанаваны адным з найбольш яркіх тэарэтыкаў дэскрыптывізму З. Харысам. Адначасова над стварэннем трансфармацыйнай мадэлі спараджальнай граматыкі працаваў вучань З. Харыса Н. Хомскі. <…> Тое, што ўзнікненне трансфармацыйнай методыкі самым непасрэдным чынам абумоўлена многімі недахопамі дэскрыптыўнай граматыкі, не пакідае сумненняў. Паказальна, што ў цэнтры новай мадэлі аказаліся якраз тыя бакі мовы, якія не былі здавальняльна апісаны дэскрыптывістамі. Трансфармацыйны метад накіраваны перш за ўсё на аналіз сінтаксічных структур у іх парадыгматычным (хутчэй, чым сінтагматычным) аспекце, што не магло быць дасягнута дэскрыптыўнай тэхнікай. Сам Н. Хомскі прама пісаў, што трансфармацыі былі ўведзены ім у апісанне ў сувязі з недастатковасцю метаду кампанентнага аналізу сказа… На гэтую залежнасць указвае і З. Харыс, які першым выступіў у друку з ідэяй трансфармацыйнага метаду… Адметным з'яўляецца тое, што З. Харыс, будучы сам адным з найбольш крайніх прадстаўнікоў дэсрыптывізму, прапаноўваў выкарыстоўваць трансфармацыі не замест дэскрыптыўнай тэхнікі, а як дадатак да яе. Прымяненне гэтага метаду павінна было, на думку З. Харыса, пашырыць сферу дэскрыптыўнага аналізу мовы…<…> Такім чынам, для З. Харыса трансфармацыйны метад быў першапачаткова не больш чым часткай агульнай дэскрыптыўнай праграмы апісання мовы, знаходзячы сабе прымяненне ў межах аналітычнай мадэлі. Другім шляхам прыйшоў да неабходнасці прымянення трансфармацый Н. Хомскі, які працаваў у гэтай галіне з 1951 г. Для Н. Хомскага ўвядзенне трансфармацый таксама абумоўлена недастатковасцю дэскрыптыўнай методыкі. Але на гэты раз гаворка ідзе пра немагчымасці стварэння на яе аснове сінтэзавальнай, або спараджальнай граматыкі… Пад апошняй падразумяваецца сукупнасць экспліцытна сфармуляваных правілаў пабудовы правільных сказаў дадзенай мовы. Зварот Н. Хомскага да метаду трансфармацый з'явіўся, такім чынам, вынікам яго пошукаў спараджальнай мадэлі. <…> Калі дэскрыптыўная граматыка спрабавала даць адказ на пытанне, якім чынам складзены сказ з больш дробных кавалачкаў, то перад трансфармацыйнай мадэллю стаіць зусім іншая задача. Яна павінна знайсці адказ на пытанне, з якога сказа або сказаў выведзена шляхам структурных пераўтварэнняў дадзенае выказванне. <…> Тыя фармальныя аперацыі, якія неабходна выканаць над простай структурай (ядзерным сказам), каб атрымаць больш складаны сказ, і ёсць трансфармацыі, а вытворныя сказы называюцца трансформамі. <…> Трансфармацыйныя правілы дапускаюць як перабудову структуры сказа, так і яго згортванне або разгортванне, а таксама злучэнне сказаў паміж сабой. Яны істотна не мяняюць набору элементаў, якія ўваходзяць у зыходны сказ, а пераўтвараюць толькі яго граматычную будову. Трансфармацыйныя правілы зводзяцца да наступных асноўных аперацый: 1. Пермутацыя, або перастаноўка элементаў. Параўн. Міша прыйшоў ® Прыйшоў Міша? 2. Субстытуцыя, або замена аднаго кампанента іншым. Параўн. Я ведаю, чаго ён хоча ® Я ведаю гэта. 3. Ад'юнкцыя, або дабаўленне. Параўн. англ. You know ® Do yon know? 4. Эліпсіс, або выключэнне элемента. Параўн. Яны гавораць, што там цяпер цёпла ® Гавораць, што там цёпла. Правілы трансфармацый звычайна размяшчаюцца ў такім парадку, каб кожнае з іх было максімальна простым, г. зн. змяшчала як можна менш аперацый. Тым не менш большасць трансфармацый з'яўляецца камбінаванай, комплекснай. Так, правіла пераўтварэння актыву ў пасіў дапускае і ўключэнне дапаможнага дзеяслова, і перастаноўку назоўнікаў, і замену адных склонавых канчаткаў іншымі (параўн. Отец любит сына – Сын любим отцом). Таму паслядоўнасць, у якой павінны ажыццяўляцца трансфармацыі, не заўсёды самавідавочная…<…> <…> Правілы трансфармацый пашыраюцца толькі на сказы, цесна звязаныя паміж сабой паводле сэнсу і падобныя кампанентным складам. <…> Пры трансфармацыі неабходна сачыць за тым, каб у вытворным сказе захоўваліся тыя ж адносіны паміж яго членамі, што і ў зыходнай канструкцыі. Асноўным правілам трансфармацый, такім чынам, з'яўляецца захаванне нейкага інварыянта сінтаксічных адносін, а таксама нейкага інварыянта ў значэнні. Фармальнай прыметай, пры дапамозе якой вызначаюцца гэтыя сталыя, з'яўляецца прынцып індывідуальных акружэнняў, сфармуляваны З. Харысам. Сутнасць гэтага прынцыпу зводзіцца да наступнага. Трансфармацыі нельга прымяніць да тых сказаў, якія могуць мець адметныя, індывідуальныя элементы. Так, паміж сказамі, якія адрозніваюцца дзеяслоўным часам, не трэба ўстаноўліваць адносіны трансфармацыі (хоць яны і падобныя паводле свайго складу і сінтаксічных адносін паміж кампанентамі), паколькі ў іх сустракаюцца ўзаемавыключальныя лексічныя элементы. Параўн. Я прыйду заўтра і Я прыходзіў учора пры немагчымасці Я прыйду ўчора і Я прыходзіў заўтра. Таму ні адзін з гэтых сказаў не з'яўляецца трансформам другога… Такім чынам, трансформ не павінен змяшчаць слоў, якія ў прынцыпе не маглі б увайсці ў зыходную канструкцыю. Трансфармацыі разумеюцца З. Харысам як “адносіны паміж дзвюма структурамі, што маюць аднолькавыя наборы індывідуальных акружэнняў”…
|