![]() |
А.Я. МіхневічDate: 2015-10-07; view: 403. Пытанні
1. Якім прычынамі абумоўлена ўзнікненне трансфармацыйнай методыкі? 2. У чым адрозненне паміж дэскрыптыўнай граматыкай і трансфармацыйнай мадэллю? 3. Што такое трансфармацыя? Трансформ? 4. Да якіх асноўных аперацый зводзяцца трансфармацыйныя правілы? Праілюструйце прыкладамі. 5. Ці на ўсе сказы пашыраюцца правілы трансфармацый? Пакажыце на прыкладзе. 6. Якое адно з асноўных патрабаванняў, паводле З. Харыса, да трансфармацыі? Назоўнікавыя словазлучэнні з родным колькасці [29]
<…> Вылучаючы словазлучэнні з агульным сінтаксічным колькасным значэннем, мэтазгодна дапусціць, што трансфармацыйная класіфікацыя прывядзе да вызначэння падкласаў такіх словазлучэнняў з больш канкрэтнымі значэннямі. Мэта трансфармацыйнай класіфікацыі – паказаць месца і суадносіны канструкцыі Н1нН2р, якая мае колькаснае значэнне, з іншымі спосабамі выражэння колькасных адносін, а таксама размежаваць словазлучэнні ў залежнасці ад ступені нумаралізацыі Н1. Задаюцца наступныя трансфармацыі: т1: Н1нН2р ® Н1н з Н2т машына цэглы ® машына з цэглай; т2: Н1нН2р ® Пн2Н1н калектыў аўтараў ® аўтарскі калектыў; т3: Н1нН2р ® Лкольк. Н2р чарада гусей ® дваццаць гусей; т4: Н1нН2р ® Н1н з Н2р букет кветак ® букет з кветак; т5: Н1нН2р ® Лн1кольк.Н2р сотня казакоў ® сто казакоў; т6: Н1нН2р ® Н2р – Н1в вядро рыбы ® рыбы – з вядро. <…> Трансфармацыя т1 дазваляе вылучыць падклас словазлучэнняў, першы кампанент якіх абазначае прадмет, які можа быць мерай іншых прадметаў (вядро рыбы, шапка груш, паліца кніг, пакецік цукерак, чарка гарэлкі, шклянка вады, хата дабра, клуб людзей, машына цэглы, кош вугалю, шафа адзежы і інш.). У залежнасці ад таго, наколькі першы прадмет “прызначаецца” для прадметаў, абазначаных Н2р, гэты падклас падзяляецца на групы пры дапамозе т2: паліца кніг ® кніжная паліца, кош вугалю ® вугальны кош, шафа адзежы ® адзежная шафа; але: шапка груш ® *грушавая шапка, машына цэглы ® *цагляная машына. Трансфармацыя т3 размяжоўвае словазлучэнні ў залежнасці ад характару Н2р, проціпастаўляючы назоўнікі, якія паддаюцца падліку, усім астатнім (рэчыўным, абстрактным і г. д.). Трансфармацыя т4 характарызуе тыя словазлучэнні, першы кампанент якіх з'яўляецца назоўнікам зборным або набывае гэту якасць у кантэксце (града, натоўп, стог, клас, рота, сотня, калектыў, купка, арцель, паток, чарга, кампанія, камплект, набор, зграя, табун, рой, атрад, касяк, калода, букет, чарада, група, воблака і інш.). Трансфармацыя т4 разам з т3 дае магчымасць вылучыць уласна зборныя назоўнікі, г. зн. якія абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў (рота, клас, атрад, букет, калода, натоўп і інш.). Трансфармацыя т5 паказвае, што словазлучэнне можа быць заменена ўласна колькасным словазлучэннем, паколькі Н1н утворана ад лічэбніка (дзесятак карцін ® дзесяць карцін, сотня казакоў ® сто казакоў). Разам з т2 т5 указвае на тое, што некаторыя адлічэбнікавыя назоўнікі могуць губляць сэнсавую сувязь з лічэбнікамі (нейтралізацыя дыферэнцыяльнага прызнака колькасць у выніку змянення рэферэнтнага значэння: сотня казакоў – гэта або сто казакоў, або казацкая сотня, у якой можа быць і менш за сто чалавек). Трансфармацыя т6 роднасная т3, якая адмяжоўвае словазлучэнні з колькасным значэннем ад іншых. Розніца паміж імі ў тым, што трансформ т6 радзей ужываецца як прэдыкатыўнае словазлучэнне і абазначае прыблізную колькасць. Дапускаюць т6 толькі тыя словазлучэнні, першы кампанент якіх абазначае прадметы, звычайныя памеры якіх добра нам вядомы, а таксама назвы розных мер: груш – з шапку, вады – са шклянку, сена – са стог, салдат – з роту, зямлі – з дзесяціну, баравікоў – з пуд, вінаграду – з кілаграм і інш.; але: *пісьмаў – з паток, *дэманстрантаў – з натоўп, *кніг – з паліцу, *мундзіраў – з безліч, *варон – з хмару. <…>
|