|
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе РП.Date: 2015-10-07; view: 655. 1. У XVI ст. у ВКЛ паступова ўсталёўваецца фальварковая гаспадарка, прадукцыя якой прызначалася на продаж. Фальварак — двор і гаспадарка землеўладальніка. У 1557 г. вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам II Аўгустам быў падпісаны дакумент пад на-звай «Устава на валокі», які прадугледжваў правядзенне шэ-рагу мерапрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі. Каб упа-радкаваць сялянскае землекарыстанне і павіннасці сялян, была ўведзена адзіная стандартная мера зямельнай пло-шчы — валока, роўная 21,36 га, з якой ад сялян патрабаваліся аднолькавыя падаткі і павіннасці. Вытворчасць у фальварковай гаспадарцы была заснава-на на выкананні работ па апрацоўцы зямлі і зборы ўраджаю сялянамі. Але зямля не належала сялянам. За карыстанне надзелам селянін выконваў павіннасці. Галоўнымі з іх з'яўляліся паншчына — адпрацоўка пэўнай колькасці дзён на тыдзень на зямлі феа-дала і чынш — грашовы падатак. 2. У XVI ст. адбываецца рост гарадоў і гарадскога на- сельніцтва ВКЛ. У большасці тагачасных гарадоў пражыва- ла ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў. Значнымі цэнтрамі з насельніцт- вам больш за 10 тыс. жыхароў былі Берасце, Магілёў, Пінск, Віцебск. Практычна ўсе гарады ў XVI — першай палове XVII ст. атрымалі магдэбургскае права — самакіраванне. Ада- собленыя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната або царкоўнай установы, называліся юрыдыкамі. Ha ix не распаўсюджвалася ўлада органа гарадскога самакіраван-ня — магістрата. У XVI ст. у беларускіх гарадах, лле ад 25 да 50% насель-ніцтвазаймалася рамяством, узнікалі цэхи — арганізацыі май-строў па разнастайных спецыяльнасцях. 3. У XVIII ст. цэхавая арганізацыя прамысловай вытвор-часці пачынае саступаць месцамануфактурнай вытворчасці. Мануфактурамі называлі прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы і шырокім яе падзеле. У адрозненне ад цэха на мануфактурах выкарыстоўвала-ся наёмная праца (за пэўную плату на працягу пэўнага рабо-чага часу) і існаваў яе падзел. Мануфактуры ўзнікалі най-перш у малых гарадах і мястэчках, таму што ў буйных гарадах значную канкурэнцыю ім складалі цэхі. Першыя мануфак-турыз'явШсяў 10—ЗО-xrr.XVHI ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры. Широкую вядомасць мелі Слуцкая і Нясвіж-ская мануфактуры шаўковых паясоў, якія належалі Радзівілам
|