Студопедия
rus | ua | other

Home Random lecture






Клімент Смаляціч


Date: 2015-10-07; view: 703.


Выдатным царкоўна – палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам старажытнай Беларусі быў Клімент Смаляціч (? - 1164 г.). Клімент Смаляціч Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс, ён быў другім на Русі мітрапалітам славянскага паходжання, астатнія – Візантыйскага.

“Слова пра паход Ігаравы”

Бліскучым помнікам усходнеславянскай літаратуры, ў тым ліку і беларускай, з´яўляецца “Слова пра паход Ігаравы”. Славуты палацкі князь Усяслаў Чарадзей згадваецца ў “Слове “ як мудры палітык і таленавіты ваявода, які праз ўсё жыццё пранёс вернасць сваёй Бацькаўшчыне. Аўтар надзяляе яго незвычайнымі здольнасцямі чараўніка. Апавядаючы пра няшчасці роднай зямлі, аўтар “Слова” паказвае адзін з надзвычай трагічных момантаў – бітву на Нямізе ў Менску, дзе, старажытна–беларускай дзяржавы, полацкія дружыны сустракаліся з войскам князёў Яраславічаў. Добрае веданне аўтарам “Слова пра паход Ігаравы” мінулага Палацкага княства, заклапочанасць яго лёсам, спагада да самага славутага з Рагвалодавічаў наводзяць на думку, што геніяльны паэт меў цесныя сувязі з крывіцкай зямлёй, а магчыма, і быў народжаны ёю. Пясняр не раз згадвае Стрыбога, Дажджбога і іншых язычніцкіх багоў. А менавіта ў Полацкім княстве пазіцыі паганства пасля афіцыйнага хрышчэння былі ў параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі землямі найбольш моцнымі, нават у вялікакняжацкім асяроддзі аж да ХІІІ стагоддзя.

Перакладная літаратура Полацкага княства. Спачатку пераклады рабіліся з грэчаскай, старажытнаіўдзейскай, лацінскай моў на стараславянскую – асноўных кніг хрысціянскай літаратуры: Бібліі, Евангелля, Псалтыра, Жыцій святых. Перакладаліся таксама і свецкія эпічныя творы грэчаскіх, рымскіх і іншых аўтараў.

Багатай на Беларусі была вусная народная творчасць, фальклорная культура часоў Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў, якая захавалася да нашага часу.

 

Ž Архітэктура Полацка

Ž На першым часе значны ўплыў на архітэктуру Полацка аказвала Візантыя. Параўнальна рана ў наш край прыйшла адтуль мураваная манументальная архітэктура.

Царква ў імя Багародзіцы. (канец Х стагоддзя). У гэтую царкву ў ХІ ст. былі перанесены мошчы невядомых святых, што сведчыць аб наяўнасці ранніх мясцовых культур.

Сафійскі сабор (50-я гады ХІ ст). Усяслаў Чарадзей узводзіў храм у гонар святой Сафіі, каб сказаць усяму свету пра роўнасць Полацка з Ноўгарадам і Кіевам, дзе толькі ў гэтых гарадах такія саборы з´явіліся крыху раней. Па стылю і ўнутраным змесце ён нагадваў храм Сафіі Канстанцінопалі.

Пасярэдзіне узвышаўся галоўны яго купал, па баках знаходзіліся 4 меншыя купалы. Як занатавана ў летапісе, Сабор меў 7 купалоў, што сімвалізавала сем асобных хрысціянскіх абрадаў - таямніц (сярод іх - хрышчэнне, прычашчэнне, пакаянне - споведзь, шлюб і інш.). Уся прастора сабора падзялялася 16-ю слупамі на мноства ячэек. Слупы былі не круглыя, а ў форме крыжа. Сабор меў багаты фрэскавы роспіс, але ён амаль не захаваўся. Гэты храм разбураўся пад час войнаў.

Ужо у другой палове XI ст. на Полацкай зямлі склалася самабытная школа дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асновай полацкага дойлідства быў вежападобны храм з паступовым узмацненнем вертыкалізму кампазіцыі, адыход ад візантыйскіх і кіеўскіх традыцый.

Барысаглебскі (Бельчыцкі) манастыр, Спаса-Еўфрасінеўская царква, дойлідам якой з´яўляецца выдатны майстар Ян.

Спаса-Еўфрасінеўская царква стаяла ля вытокаў новага тыпу будынкаў: круглы барабан яе купала абапіраўся на квадратны пастамент, які быў упрыгожаны так званымі какошнікамі кілявіднай формы. Гэта царква у Полацку - самы ранні будынак ва Ўсходняй Еўропе, дзе ўпершыню з'явілася гэтая важная для гісторыі архітэктуры дэталь – какошнікі.

Барысаглебская (Каложская) царква і Ніжні храм у Гародні, Благавешчанскі храм у Віцебску, Тураўскі 6-слуповы трохнефны храм і інш.

Стражытнабеларускія храмы былі не толькі цэнтрамі рэлігійнага жыцця і культуры, але і ў выпадку небяспекі - сродкам абароны, дзяржаўным цэнтрам: у іх зберагаліся скарбы казны, архівы, святыні горада, заключаліся дзяржаўныя дагаворы і гандлёвыя пагадненні. Таму царква будавалася на самым высокім, прыгожым месцы горада ці мястэчка.

Камянецкая (Белая) вежа - манументальны архітэктурны помнік абарончага характару, знаходзіцца ў 40 км ад Брэста ў Белавежскай пушчы.


<== previous lecture | next lecture ==>
Тэма 1. Культура старажытнай Беларусі. 17 page | Мастацкая культура
lektsiopedia.org - 2013 год. | Page generation: 0.999 s.