Студопедия

Главная страница Случайная лекция


Мы поможем в написании ваших работ!

Порталы:

БиологияВойнаГеографияИнформатикаИскусствоИсторияКультураЛингвистикаМатематикаМедицинаОхрана трудаПолитикаПравоПсихологияРелигияТехникаФизикаФилософияЭкономика



Мы поможем в написании ваших работ!




Глава 1. Характарыстыка крыніц і гістарыяграфія праблемы

Крыніцы выкарыстаныя ў даследаванні можна раздзяліць на дзве аснозныя групы: археалагічныя і пісьмовыя. Першыя могуць даць уяўленне пра этнічную сітуацыю і у меньшай ступені, пра сацяльныя змены якія адбываліся ў панямонні у акрэслены перыяд. У дапасаванні да пісьмывых крыніц, гэта дасць магчымасць стварэння малюнку сацыяльных і дзяржаватворычых працэсаў унутры літоўскага грамадства на якія самым непасрэдным чына уплывалі узаемадачыненні са Старажытнай Руссю.

Сярод пісьмовых крыніц, можна вылучыць, як самыя насычаныя інфармацыяй пра старажытную літву, старажытнарускія летапісы. Сярод іх можна правесці размеежаванне па колькасці інфармацыі адносна асобных перыядаў і рэгіёнаў. Пра пачатковы этап развіцця ўзаемаадносін асноўная інфармацыя змешчана ў Лаўрэнцьеўскім, Іпацьеўскім, Густынаўскім летапісах, больш позні перыяд найлепш акрэслены ў Іпацьеўскім, Лаўрэнцьеўскім, ды Густынаўскім летапісах – датычна паўднёварускіх княстваў; у Наўгародскім летапісе старэйшага і малодшага ізводаў, Пскоўскім, Троіцкім летапісах – датычна паўночнарускіх княстваў.

Фрагментарныя і абмежаваныя пэўнымі часамымі прамежкамі звесткі ўтрымліваюцца заходнееўрапейскіх хроніках. Аднак, для атрымання поўнай карціны адбываючыхся падзей звесткі хронік трэба дапасоўваць да старажытнарускіх летапісаў, ці наадварот. Сярод хронік можна правесці размеежаванне па колькасці інфармацыі адносна асобных перыядаў і рэгіёнаў. Пра пачатковы этап развіцця ўзаемаадносін, і ўзаемаадносіны з паўднёва-рускімі княствамі асноўная інфармацыя змешчана ў хроніцы Яна Длугаша, ды Мацея Стрыйкоўскага, хроніка Генрыка Латвійскага змяшчае інфармацыю датычна паўночна-рускіх княстваў.

Найбольш звестак адносна літвы ў дадзены прамежак гісторыі і найбольш варыяцый выкарыстання гэтага паняцця дае нам “Іпацьеўскі летапіс”[1], а дакладней Галіцка-Валынская яго частка. Менавіта Галіцка-Валынскае княства вызначалася найбольш блізкімі ўзаемаадносінамі з літвой ў ХІІІ ст. і як вынік, найбольшай дасведчанасцю ў працэсах, якія адбываліся ўнутры літвы на шляху яе дзяржаўнага станаўлення. Памылковая храналогія змешчаных у летапісе падзей была перапрацавана і ўдакладнена М. Грушэўскім у яго працы “Хронольогія подїй Галіцько-Волинської лїтописи”[2], што дало магчымасць пераглядзець і некатоыя спрэчныя моманты гісторыі старажытналітоўскай дзяржавы.

Аналізуючы сэнсавае напаўненне паняцця “літва” ў такіх крыніцах, як “Наўгародскі першы летапс старэйшага і малодшага ізводаў”[3], “Лаўрэнцьеўскім летапісе”[4], “Хроніцы Длугаша”[5], а таксама “Хроніцы Генрыка Латвійскага”[6] і “Лівонскай хроніцы Балтазара Руссава”[7] можна зрабіць выснову, што літва там выкарыстоўваецца ў якасці этноніма, якім абазначаюць зазвычай прышлыя з ваяўнічымі мэтамі (у якасці рабаўнікоў, або як найманы кантынгент/саюзнік) дружыны балцкага паходжання, або тэрыторыі пэўнай этнічнай супольнасці на якія здзяйснялі ваенныя выправы рускія князі. Змяненне значэння, адзначаецца толькі ў другой палове ХІІІ ст., у момант, калі Літоўская дзяржава ужо сфармавалася, і паняцце пачынае выкарыстоўвацца ў якасці палітоніма. Такая аднастайнаць у выкарыстанні тэрміна можа быць абумоўлена ваенным характарам кантактаў якія адбываліся паміж літвой ды яе суседзямі, у якіх і пісаліся прыведзеныя крыніцы.

Звесткі па пытаннях тытулу Міндоўга, і некаторыя падрабязнасці яго адносін з крыжакамі змешчаны ў зборніку заходнееўрапейскіх пісьмовых крыніц “Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях”[8].

Праблема развіцця ўзаемаадносін між літвой і Руссю не была тэмай асобнага даследавання ні ў дарэвалюцыйнай, ні ў савецкай, ні ў сучаснай гістарыяграфіі. Адсутнасць спецыялізаванай літаратуры прымусіла выкарыстоўваць навуковыя працы ў якіх ускосным чынам закранаюцца асобныя пытанні даследавання.

Першым даследчыкам, хто паспрабаваў вызначыць сэнсавае значэнне тэрмінаў “літва” ды ”русь”, быў расейскі даследчык М. Любаўскі. Ён заўважыў, што назвы: „зямля Літоўская”, „вялікае княства Літоўскае”, „паньства літоўскае” — у дакументах ВКЛ 14-16 ст .ст. даволі часта абазначаюць не ўсю дзяржаву, а толькі яе частку, „асобную ад усіх астатніх вабласцей ці зямель у палітыка-геаграфічных адносінах”[9] Даследчык называе „ўласна Літоўскую зямлю” ці „вялікае княства ў цесным сэнсе ” ядром , цэнтральнай вобласцю „літоўска-рускай дзяржавы”. М. Любаўскі прыйшоў да высновы, што першапачаткова пад гэтай назвай разумелася вобласць правых прытокаў Нёмана, пераважна ракі Віліі, населеная так званай „верхняй Літвой ” (Auxtote).[10] Менавіта яму належыць аўтарства паняцця “Літва ў вузкім сэнсе” ці “літва уласная”. М. Любаўскі прасачыў працэс развіцця палітычнай структуры ВКЛ, якая ў канцы XIV у. складалася з кангламерату земляў і валадарстваў, аб'яднаных вярхоўнай улады вялікага князя. Гэта дзяржава з'яўлялася сімбіёзам нескалькіх палітычных арганізацый. Аднак ўведзеныя ім паняцці «Літоўская Русь» і «Чорная Русь» і шырокавыкарыстоўваемыя ў яго працах, не былі завіксаваныя як саманазвы жыхароў рэгіёна, і з’яўляліся вонкавымі. Трэба зазначыць, што працы М.Любаўскага былі скіраваны хутчэй на лакалізацыю і вызначэнне межаў асобных рэгіёнаў ВКЛ, чым на дэталёвы разгляд сэнсу і этымалогіі назваў “літва” і “русь.”

В. Т. Пашута ў працы “Образование Литовского государства” 1959, закранае пытанне аб ролі літвы ва ўзаемаадносінах Галіцка-Валынскага княства ды Мазовіі.

Па першаму перыяду ўзаемаадносін значную інфармацыю змяшчаюць працы Л.У Аляксеева па гісторыі Полацкай зямлі: “Полоцкая земля (очерки истории северной Белоруссии)” 1966 г., “Западные земли” т-1 2006 г., Аляксееў акрэслівае сувязь між паходамі Кіеўскіх князё на літву і іх адносінамі з полацкім княствам.

Зварот да пытання нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і пошуку гістарычных каранёў у 90-х гг. ХХ ст, абудзіў інтарэс да пытання ўтварэння ВКЛ як у айчынных, так і ў замежных гісторыкаў. У працэсе даследавання дзяржаватворчых памкненняў літвы ХІІІ ст., так ці інакш закраналіся такія пытанні, як лакалізацыя, паходжанне і анамастыка назвы племені, хоть апошняя і ў меншай ступені.

Два прынцыпова розныя падыходы да пытання генэзы Літоўскай дзяржавы і ролі Русі ў гэтым працэсе разглядаюць такія даследчыкі як А. К. Краўцэвіч (“Стварэнне Вялікага княства Літоўскага”) ды Э. Гудавічус (“История Литвы с древнейших времен до 1569 г.”). Беларускі даследнік, А.Краўцэвіч (“Стварэнне Вялікага княства Літоўскага”), коратка закранаючы этымалогію паняцця “літва”, прыходзіць да высновы, што дакладную этымалогію вывесці нельга, аднак у сваёй працы ён згадвае даследаванні Я. Атрэмбскага ды K. Кузавініса, якія шукалі гідранімічныя карані гэтага паняцця. Таксама ён настойвае на першапачаткова біэтнічным напаўненні «Літвы» (Lithuania Propria). Па яго меркаванні, гістарычнае ядро ВКЛ - Верхняе і Сярэдняе Панёманне - уяўляла сабою міжэтнічную кантактную зону, заселеную змяшаным балтаславянскім насельніцтвам. Ён лічыць, што «стварэнне новай дзяржавы не спыніла працэс балта-славянскага ўзаемадзеянн і не змяніла яго характару»[11]. Там жа ён выказвае думку пра мірны характар узаемадносін балцкага ды славянскага насельніцтва, на тэрыторыі будучага ўтварэння ВКЛ і адносна мірныя стасункі між літвой, ды Полацкам, што аднак можна аправергнуць даследуючы летапісныя ды археалагічныя матэрыялы. Гудавічус прытрымліваецца меркавання пра адмоўны характар старажытнарускіх уплываў на генэзіс Літоўскай дзяржавы.

Свой погляд на працэс утварэння ВКЛ, і сэнсавыя значэнні паняццяў “літва” і “русь” у яго межах, выклаў В. Насевіч у сваёй працы “Пачаткі Вялікага Княста Літоўскага: Падзеі і асобы” 1993 г. Абагульніў вывады дадзенай працы са сваімі пазнешымі напрацоўкамі В. Насевіч у артыкулах для энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае» 2006 г.. Даследнык адзначае, што ў XIV-XVI стст. назва «Літва» мела значэнне палітоніма і выкарыстоўвалася для пазначэння ўсёй дзяржавы, падуладнай кіруючай дынастыі Гедымінавічаў-Ягайлавічаў. Арэал існавання назвы «Літва» ў гэтым сэнсе супадаў з дзяржаўнымі межамі і змяняўся ў адпаведнасці з іх зменамі, безадносна да іх этнічнага складу. Але паралельна існавала рэгіянальнае значэнне назвы «Літва»(г.з. харонім) якое адрознівала яе ад «Жмудзі» і ад «Русі». Паходжанне паняцця «Літва» ў якасці хароніма можна растлумачыць дваяка. З аднаго боку, гэта былі тэрыторыі, якія трывала ўваходзілі ў склад ВКЛ з моманту утварэння дзяржавы, у адрозненне ад іншых земляў, якія або былі далучаны пазней, або часова выходзілі з-пад улады літоўскіх князёў (Полаччына, Жмудзь). Але В.Насевіч не выключае, што «Літва» дадаткова асацыявалася з тэрыторыяй рассялення балтаў, нават у выглядзе невялікіх анклаваў.

Цікавасць выклікаюць распрацоўкі літоўскага даследчыка Дубоніса па пэўных пытаннях сацыяльнай і палітычнай гісторыі ВКЛ, якія ён змясціў ў сваіх артыкулах шматлікіх артыкулах, у дадзенай працы, быў выкарыстаны яго артыкул “К вопросу о влиянии соседей на литовское общество в период становления Литовского государства”. на аснове яго распрацовак, можна аналізаваць працэс сацыяльнага развіцця старажытналітоўскай дзяржавы, і характар яе ўзаемаадносін с суседзямі.

Роля каралеўскай улады і яе легітымнасці ў жыцці грамадства, развіццё узаемаадносін літвы ды яе суседзяў, праблематыка ўсталявання ўлады Міндоўга ў Навагрудку, закранаюцца ў працы Генадзя Семянчука і Аляксея Шаланды “Да пытання аб пачатках Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне ХІІІ ст. (яшчэ адна версія канструявання мінуўшчыны)” 1999 г. Новы падыход да старога пытання даў магчымасць аўтарам вылучыць даволі трывалую гіпотэзу, пра шырокія дынастычныя сувязі між літвой і Галіцка-Валынскім княствам.

Аналіз гістарыяграфіі паказвае, што праблематыку развіцця узаемаадносін між літвой і Руссю ніхто дэталёва не разглядаў. Тыя даследаванні якія праводзіліся зазвычай закраналі пперыяд ужо аформленага ВКЛ.

Аднак супастаўляючы вывады ужо праведзеных даследаванняў(асабліва па гісторыі станаўлення літоўскай дзяржавы) і спрабуючы па новаму інтэрпрытаваць факты пісьмовых крыніц, можна паспрабаваць зрабіць высновы якія дазволяць па новаму убачыць працэс утварэння ВКЛ і гісторыю развіцця міжэтнічных і міждзяржаўных кантактаў паміж руссю і літвой у ІХ- ХІІІ стст.

 

 

 


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
РЕФЕРАТ. Цель дипломной работы - рассмотреть, и проанализировать историю политических взаимоотношений и контактов между Русью и литвой и их предысторию | Глава 2. Этнічная сітуацыя на Панёманні сярэдзіне і другой палове І тыс. н. э

Дата добавления: 2015-07-26; просмотров: 452; Нарушение авторских прав




Мы поможем в написании ваших работ!
lektsiopedia.org - Лекциопедия - 2013 год. | Страница сгенерирована за: 0.004 сек.