Студопедия

Главная страница Случайная лекция


Мы поможем в написании ваших работ!

Порталы:

БиологияВойнаГеографияИнформатикаИскусствоИсторияКультураЛингвистикаМатематикаМедицинаОхрана трудаПолитикаПравоПсихологияРелигияТехникаФизикаФилософияЭкономика



Мы поможем в написании ваших работ!




Глава 2. Этнічная сітуацыя на Панёманні сярэдзіне і другой палове І тыс. н. э

А) Культура усходнелітоўскіх курганаў перад прыходам славян

Зараджэнне, узрастанне і веліч Вялікага Княства Літоўскага, непарыўна звязанае з цэнтрам, а дакладней сказаць, з домам, дзе быццам у калысцы яно было выпеставанае і ўскормленае сваёй маці – Старажытнай Руссю. Калыска гэта нанізаная на Нёман, у розныя стагоддзі і дзесяцігоддзі гойдалася ад перыядаў крывавых войнаў ды набегаў, да перыядаў мірнага суіснавання і квітнення. Разгляд адносін літвы і Русі у Х- ХІІІ стст., патрабуе разгляду змен якія праходзілі на Панямонні ў переыд да выхаду літвы на старонкі пісьмовых крыніц. Археалагічная культура, якая большасцю даследчыкаў атаясамляецца з летапіснай літвой – Культура усходнелітоўскіх курганаў (КУЛК).

Пачаткам фарміравання Культуры ўсходнелітоўскіх курганаў можна лічыць канец ІІ, пачатак ІІІ ст. н. э.[12] Канчатковае афармленне асноўных рыс завяршылася да V ст. н. э.[13] Арэал размяшчэння абмежаваны: на захадзе – сярэднім цячэннем Нёмана, на поўначы – вярхоўямі ракі Швянтой, на ўсходзе – дасягае возера Сьвір, на поўдні – ахоплівае басейн ракі Меркіс.[14]

Доўгі час лічылася, што КУЛК была прамым нашчадкам культуры штрыхаванай керамікі, аднак з цягам часу, былі выяўленыя сляды своеасаблівага “імпульсу”, які сыходзіў з боку заходніх балтаў, праз занёманне дайшоў да ўсходняй Літвы і ў выніку прывёў да фарміравання новай археалагічнай культуры (КУЛК), якая часткова ўключачыла ў сябе парэшткі культуры штрыхаванай керамікі.[15]

Асноўнай асаблівасцю КУЛК, як выяўляе яе назва, з’яўляецца курганны абрада пахавання. Які ў сваю чаргу з часу з’яўлення культуры і да моманту яе заняпаду зведаў пэўную эвалюцыю, прайшоўшы тры этапы: першы – курганы з каменнымі вянцамі і інгумацыяй (звычайна адносяць да IV—V стст..); другі – курганы з каменнымі вянцамі ды крэмацыяй(V—VIII стст.) ; трэцці – курганы з прыкурганным ровікам, крэмацыяй чалавека і крэмацыяй альбо інгумацыяй каня(IX—XII/XIII стст.)[16]. Эвалюцыйныя штуршкі ў абрадзе пахавання, як можна меркаваць пасля аналізу інвентара курганоў, і артэфактаў з гарадзішч, былі нададзены тымі палітычнымі і этнічнымі працэсамі якія адбываліся на тэрыторыі ўсёй Еўропы.

Адзін з такіх штуршкоў прыпаў на сярэдзіну і другую палову V ст н. э. У археалагічным плане гэты час характарызуецца шэрагам знішчаных гарадзішч (напрыклад Аукуро Калнас у Кярнаве) і групавымі пахаваннямі ў арэале КУЛК. Фактарам, які аб’яднаў гэтыя дзве з’явы стала наяўнасць шматлікіх знаходак чаранковых трохлопасных стрэл, так званага “гунскага тыпу”, знойдзеных на папялішчах гарадзішч, і ў матэрыялах пахаванняў.[17] Акром таго, прыкладна ў гэты ж час, адзначаецца “выкід” на абшары Усходняй Еўропы прадметаў познерымскага паходжання.

Супастаўленне дадзеных фактаў і працэсаў якія адбываліся ў гэты час у Цэнтральнай і Заходняй Еўропе, робіць слушым меркаванне, што, верагодна, ў сярэдзіне V ст. на тэрыторыю Усходняй Еўропы праніклі з рабаўнічымі мэтамі атрады Гунаў, адбыцца гэта магло ў перыяд праўлення Ацілы (434 — 453гг.). Маркіроўкай іх шляху былі вышэй згаданыя наканечнікі стрэл і сляды пажарышч.[18] Пасля распаду гунскага саюзу (бітва пры Недао – 455 г.) нешматлікія, але добраарганізаваныя группы прафесійных воінаў, ветэранаў вайны з Рымскай імперыяй, таксама маглі скіравацца на поўнач і паўночны-усход (маркіроўкай іх шляху лічуцца знаходкі жалезных арбалетападобных фібул з вузкай вітой спінкай і В-падобных спражак з рыфленнемі[19]), магчыма, што часам уступаючы ў ваенныя сутычкі з мясцовым насельніцтвам, яны дасягнулі Падзвіння і Падняпроўя (арэал распаўсюду познерымскіх рэчаў і наканечнікаў стрэл гунскага тыпу).[20] Такім чынам, уведзенай А. Б. Лухтанам назвай “вайна 5 ст. у Літве”, датычна уварвання Гунаў, храналагічна можна ахапіць яшчэ некалькі гадоў пасля бітвы пры Недао.

Як бачна з вышэй сказанага, прасоўванне новых груп насельніцтва ўглыб Усходняй Еўропы не прайшло бясследна для матэрыяйльнай культуры мясцовых этнічных супольнасце. Акром з’яўлення новых артэфактаў, змены адбыліся і ў пахавальным абрадзе (разам з распаўсюджаннем крэмацыі, назіраецца распаўсюджанне абраду групавых пахаваанняў, з’яўляюцца новыя могільнікі, і прыходзяць у забыццё старыя)[21]. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, адгалоскі гэтых жа міграцыйных працэсаў прывялі да з’яўлення культуры пскоўскіх доўгіх курганаў.[22]

Усе пералічаныя акалічнасці ўказваюць і на пэўныя сацыяльныя з’мены, якія адбыліся ў грамадствах Прыбалтыкі і Панямоння канкрэтна. Як сведчаць археалагічныя дадзеныя: працэсу распаўсюджання крэмацыі ў пахавальным абрадзе спадарожнічае з’яўленне на тэрыторыі культуры асаблівага мужчынскага пахавальнага комплексу, адметнай рысай якога з’яўляецца наяўнасць досыць аднатыпнага інвентару звязанага з ваенным ладам жыцця гаспадара (тапор, баявы нож, дзіды, умбон шчыта і г. д. – адрозніваюцца толькі камбінацыі гэтых рэчаў у асобных пахаваннях). Адпаведныя тэндэнцыі да мілітарызацыі пахаванняў прасочваюцца і ў матэрыялах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.[23] Традыцыйным у гэтым плане, стаў прыклад т. з. “кяжацкага” пахавання кургана №5 у Таўрапілсе (датуецца 450-475 гг. н.э). Цікавасць дадзенага пахавання, акром шматлікасці знаходак (двухлязовы меч у ножнах упрыгожаных пазалочанымі сярэбранымі акоўкамі, масіўныя пазалочаныя спражкі партупеі, шматлікія пярсцёнкі, пазалочаныя акоўкі рогу для піцця, паясная жалезная пражка упрыгожаная гранатамі, сякера, шпоры, умбон шчыта, навершшы дзідаў, у кургане знаходзіўся таксама шкілет маладога каня), выклікае паходжанне найбольш значных і багатааздобленых элементаў інвентара з Падунаўя, дзе у свой час знаходзілася стаўка Ацілы. Што не малаважна, “княжацкае” пахаванне суправаджалі курганы іншых заможных воінаў, але з меншай колькасцю імпартных рэчаў. [24]

Аналізуючы сацыяльную інфарматыўнасць пахаванняў, яшчэ Г.С. Лебедзеў прыйшоў да высновы, што аднатыпныя групы пахаванняў, адпавядаюць грамадскім групам старажытных людзей, якія ўсведамлялі агульнасць свайго стану, і ўвасобілі гэтае усведамленне ў аднатыпнасці пахавальнага абраду.[25] Такім чынам, абасабленне для КУЛК мілітарнага комплексу курганаў, можа сведчыць пра з’яўленне ў сацыяльнай структуры грамадства пэўнай групы насельніцва, якая выконвала вайсковыя функцыю – дружыны. Маркерамі такой групы з’яўляецца ў першую чаргу зброя і наяўнасць імпартных рэчаў[26] ( як пазначалася раней, у асноўным гэта жалезныя арбалетныя фібулы з вузкай і вітой спінкамі і В-падобныя спражакі з рыфленнямі).

Удакладняючы храналогію дружынных пахаванняў, можна адзначыць, што з’яўляючыся ў сярэдзіне 5 ст., цягам некалькіх стагоддзяў, яны паступва страчваюць адну са сваіх адметнасцей – наяўнасць шматлікіх імпартных рэчаў. Аднак і сам інвентар пахаванняў ужо з 6 ст. становіцца бяднейшым,[27]да канца 1 тыс. і ў пачатку 2 зброя сустракаецца толькі ў больш-менш заможных пахаваннях і ў гэты ж час распаўсюджваецца абрад пахавання каня.[28] Гэта, у сваю чаргу, можа сведчыць не толькі пра некаторую невіліроўку пахаванняў дружыннай культуры у адносінах да усіх астатніх пахаванняў, але досыць верагодна, і пра з’яўленне яе новай адметнасці (замест шматлікага імпарту) у выглядзе уключэння у абрад ахвяры каня.

Абасабленне ў грамадстве КУЛК дружыннай групы, несла на сабе адбітак, як знешніх уплываў, так і ўнутраных сацыяльных працэсаў. Знешнія фактары і ўнутраныя працэсы былі непарыўна звязаныя між сабой,а абасабленне дружыны ўяўляла адначасна і прычыну і вынік гэтых дзвюх з’яў. Сутыкненне тубыльцаў Усходняй Еўропы з добраарганізаванымі вайсковымі фармаваннямі, прайшоўшымі школу войн з рымскай імперыяй, змусіла першых да паскоранай генэзы груп, якія маглі б у выпадку агрэсіі з боку апошніх абараніць мірнае насельніцтва. Асяданне на прыбалтыйскіх абшарах рэчаў заходнееўрапейскага паходжання магло быць звязана, як з пераходам прыйшлых груп на службу мясцовай адміністрацыі, так і здабыццём гэтых рэчаў у якасці трафеяў мясцовымі дружынамі. Сам факт наяўнасці дружын, прышлых ці мясцовых, мог весці да ўмацавання ўлады мясцовых правадыроў, а значыць пераходу грамадства на новую прыступку самарганізацыі і набліжэнне да ўтварэння дзяржавы.

Разгляд пераддзяржаўных племянных утварэнняў быў праведзены ў артыкуле Мельнікавай Е.А. “К типологии предгосударственных и раннегосударственных образований в Северной и Северо-Восточной Европе (Постанова проблемы)”. Спадарыня Мельнікава адзначае, што адным з асноўных паказальнікаў сацыяльнага развіцця грамадства з’яўляецца ступень функцыянальнай дыферэнцыяцыі, якая выяўляецца значна раней чым сацыяльная і маёмасная[29], ў нашым выпадку значнасць гэтай дыферэнцыяцыі добра прасочваецца на прыкладзе “дружынных курганаў”, якія выявілі і адасобілі групу насельніцтва, што выконвала ў грамадстве вайсковыя функцыі. Класічнае таўрапілсскае княжацкае пахаванне сваёй аздобленасцю і ўнікальнасцю, указвае на вылучанасць асобы правадыра ў грамадстве, што звязана з яго ўзросшай вайсковай роляй, і канцэнтрацыю ў яго руках матэрыяльных каштоўнасцей здабытых верагодна вайсковым чынам ( апошняе выяўляецца і ў “дружынных курганах”, пасля пераразмеркавання каштоўнасцей правадыром на сваю дружыну). Выключная роля правадыра і яго дружыны ўказвае на пераход ужо ў канцы V ст. н. э. грамадства КУЛК ад эгалітарнага (першабытнаабшчыннага) да ранжыраваннага ўзроўню развіцця, патэстарна-палітычная структура такога грамадства атрымала ў сацыяльнай антрапалогіі назву “правадырства” ( рус. “вождество”, англ. сhifdom).

 

 

 

 

Б) Славяне ў сярэдзіне і другой палове І тыс.н.э. “Вялікая славянская міграцыя”

У адрозненні ад КУЛК, у асяродку археалагічных культур “славянскага кола”, абапіраючыся на археалагічныя дадзеныя, нельга выявіць буйных сацыяльных змен у сярэдзіне І тыс.н.э. Тым не менш змены адбываліся у рассяленні культур і іх распаўсюдзе на прылеглыя тэрыторыі. “Вялікае перасяленне народаў” – самая значная падзея І тыс. н.э. закранула на прамую , ці ўскосна ўсю Еўропу і нават Паўночную Афрыку, на завяршаючым сваім этапе гэтае перасяленне прывяло да так званай “Вялікай міграцыі славян”, якая ў сваю чаргу прывяла да значных зменаў этнічный мапы Цэнтральнай Еўропы, Балканаў і, што асабліва важна для дадзенага даследавання, Усходняй Еўропы. Для адказу на пытанні: якім чынам гэта з’ява закранула тэрыторыю Беларусі і канкрэтна Панямонне, альбо па якіх прычынах гэта не адбылося ў пэўны час, неабходна прааналізаваць прычыны, характар і сутансць “Вялікай міграцыі”.

Самая ранняя згадка славян у пісьмовых крыніцах датуецца першай паловай VI ст. і змешчана готскім гісторыкам Іарданам ў яго працы “Аб паходжанні і дзеяннях Гетаў”. Гісторык распавядае пра вайну першай паловы ІV ст. між гоцкімі каралямі Германарыхам, а затым Венітарыем з плямёнамі венетаў і антаў, якія традыцыйна атаясамляюцца са старажытнымі славянамі.[30] У сваю чаргу далей пазначана: “Яны ж (г.з. венеты), паходзячы з аднаго кораня, далі пачатак тром народам, гэта значыць венетам, антам і славянам”. І крыху раней: ” … ад вытока ракі Вістулы на велічэзных абшарах жыве шматлікае племя венетаў. Хоть зараз іх назвы мяняюцца ў залежнасці ад розных родаў і месцаў пражывання, пераважна яны ўсё ж называюцца славянамі і антамі.”[31] Спасылаючысь на гэтыя сцверджанні старажытнага гісторыка, і на ранейшыя згадкі ў пісьмовых крыніцах пра венетаў/венедаў, В.В.Сядоў сцвярджае: “Першая згадка славян антычнымі аўтарамі (пад імем "венеды", "венеты") датуецца I-II стст. н.э.”[32], што аднак можа выклікаць пытанні, як у храналогіі так і ў прамым атаясамленні венетаў са славянамі. У гэтым плане, найбольш мэтазгодным і адпавядаючым рэальнасці будзе спроба пераносу дадзеных пісьмовых крыніц, на археалагічныя рэаліі усходнееўрапейскага рэгіёну.

Археалогія паказвае, што да сярэдзіны ІV ст. у зоне уключаючай бассейн Заходняй Дзвіны, смаленскае цячэнне Дняпра, беларускае цячэнне Дняпра, Падзёсенне, і часткова лесастэпавае Левабярэжжа ў выніку шэрагу ўнутраных, часамі мірных, а часамі і не, міграцый, складаецца культурнае і тэрытарыяльнае адзінства ў выглядзе Кіеўскай культурна-гістарычнай супольнасці (ККГС).[33] У сярэдзіне ІV ст. у сярэднім цячэнні дняпра канстатуецца прыпыненне жыцця на цэлым шэрагу паселішчаў, на некаторых з іх культурны слой ККГС перакрываецца слоем Чарняхоўскай культуры (якая атаясамляецца з дзяржавай готаў). Дадзеныя падзеі з’яўляюцца падцверджаннем меркавання, што менавіта з гэтай супольнасцю і сутыкнуўся гоцкі кароль Германарых пры пашырэнні свайго уплыву ва Усходняй Еўропе.[34]

Міграцыя готаў і гепідаў, утварэнне гоцкай дзяржавы і яе войны з Рымам і іншымі варварскімі плямёнамі прынята разглядаць як частку буйнога этна-палітычнага працэсу які ў далейшым закрануў усю Еўропу – “Вялікага перасялення народаў”. Прыход у 370-х гадах качавых плямён гунаў у стэпавую зону Еўропы даў другі моцны імпульс гэтаму працэсу. Сітуацыя развівалася па прынцыпу даміно, калі адзін народ змушаў да перасялення другі, а той у сваю чаргу трэцці. Акром палітычных, гэтыя штуршкі былі абумоўлены і кліматычнымі працэсамі, у канцы ІV ст. і на працягу V ст. клімат Еўропы вызначаецца рэзкім паніжэннем тэмператур, увільгатненнем глебы і, як вынік, падзеннем прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі.[35] Уаемадзеянне ўсіх гэтых фактараў прывяло да міграцыйных імпульсаў у тым ліку і на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

У канцы ІV пачатку V стст., пасля смерці Германарыха, пачынаецца міграцыя ККГС на поўдзень, з дзісненскага рэгіёна на землі Чарняхоўскай культуры, якая на той момант была аслабленая уварваннем гунаў. Гэтая міграцыя ў далейшым прывяла да фарміравання Пянькоўскай археалагічнай культуры (якая атаясамляюцца з антамі), а на былых тэрыторыях ККГС у сваю чаргу утварылася Калочынская культура.

А.Г. Фурасьеў у сваёй працы па ролі міграцыйных працэсаў у этнагенэзе славян, звяртае ўвагу на недакладнасць Іардана пры апісанні войнаў Вінітарыя з антамі: “Вінітарый, прыкладна праз паўстагоддзе ( пасля войн Германарыха), сутыкнуўся ўжо з часткай калісці адзінага масіва, з чым і звязаная некаторая блытаніна: па Іардану, перамогу ён атрымаў над антамі, а празвалі яго «Вінітарый» –«пераможца венетаў», хаця відавочна, што гаворка вядзецца пра адно і тое ж племя.” [36] Аднак, зыходзячы з папярэдніх высноваў, атаясамляючы з венетамі --- ККГС і ведаючы, што сам этнонім анты мае іранскае паходжанне[37], можна высунуць думку, што Вінітарый сапраўды перамог яшчэ тых венетаў з якімі ваяваў Германарых, аднак пасля хуткай смерці Вінітарыя, яны працягнулі сваю экспансію на поўдзень і змяшаўшыся са скіфа-сармацкім насельніцтвам леса-стэпавай зоны ( вылучыўшыся ў Пенькоўскую археалагічную культуру[38]), на момант напісання працы Іардана ўжо былі вядомыя як анты.

Трэццяя археалагічная культура якая пачала ў гэты час актыўна расшыраць зону свайго ўплыву была - Пражская(ПК). Даследаванне і апісанне самых ранніх помнікаў гэтай культурыі нельга лічыць канчаткова завершаным. Аднак абагульняючы звесткі якія здабыты на дедзены момант, можна канстатаваць, што ніжняя храналагічная мяжа культуры будзе акрэслена не пазней за першую палову ІV ст., за верхнюю мяжу прынята лічыць VІІ ст., хаця па шэрагу прычын, адзін з асноўных даследчыкаў культуры І.А. Гаўрытухін пакідае пытанне пра верхнюю мяжу адкрытым.[39] Зыходзячы з традыцыйна прынятай лакалізацыі археалагічных культур з прывязкай да буйных водных артэрый, раннія фазы Пражскай культуры найбольш праўдападобна звязваць з р. Прыпяццю і яе басейнам. Менавіта там вядзецца асноўная праца па выяўленню і даследаванню самых ранніх помнікаў культуры. Спіцыфіка гэтага рэгіёну, заключаецца у значнай забалочанасці і цяжкадаступнасці тэрыторый, што не магло не адбіцца на жыццёвых працэсах тамашняга насельніцтва. Верагодна з гэтымі акалічнасцямі можна звязаць такія адметныя рысы ПК: як беднасць і архаічнасць керамічных форм, а таксама амаль поўная адсутнасць імпартных рэчаў, што было незвычайна у параўнанні з суседнікі культурамі, дзе асабліва чарняхоскі імпарт знаходзяць у вялікай колькасці.[40] Гэтая культура не была закранутая ні войнамі з готамі, ні ўварваннямі качэўнікаў. Відаць менавіта па гэтай прычыне захавала дастаткова сіл, каб у перыяд рэзкага пагаршэння клімату і як вынік упадку сельскай гаспадаркі ( а на забалочаным Палессі, пры не такой вялікай колькасці прыдатных для с/г глеб, гэта ўсё, адчувалася асабліва востра), у звязку са шматлікімі войнамі на акймляючых землях, і як вынік, вызваленнем тэрыторый, пачаць сваё “выбуховае” рассяленне. Ужо ў сярэдзіне V ст. паселішчы тыпу Прага з’яўляюцца на Днястры, у другой палове таго ж стагоддзя яны вядомыя ўжо на Вісле і ў Чэхіі. Да VІІ ст. адбываецца частковая асіміляцыя Пенькоўскай культуры. Асноўнымі накірункамі міграцыі такім чынам можна акрэсліць Заходні і Паўднёва-Заходні напрамкі. Выхад насельніцтва Пражскай культуры да межаў Візантыйскай імперыі адбыўся ў пачатку VІ ст. гэта час першага знаёмства славян і візантыйцаў. [41]

У адпаведнасці з ввыкарыстаннем тэрміна “славяне” у пісьмовых крыніцах і гістарыяграфіі, вылучаюцца тры сэнсавыя значэнні гэтага тэрміну: 1) як асаблівага этна-гістарычнага кола культур пэунай эпохі, 2) як саманазва і самасвядомасць пэўнага народу, 3) як сям’я народаў роднасць якіх адлюстравана ў мове і самасвядомасці.[42] Абапіраючыся на дадзеныя ўдакладненні можна меркаваць, што тыя прадстаўнікі Пражкскай культуры, які выйшлі да межаў Візантыйскай імперыі ў пачатку VІ ст. мелі саманазву “славяне”, у сваім другім значэнні, як назву асобнага этнасу.

Уплыў Пражскай культуры ва усходнееўрапейскім рэгіёне добра выяўляецца ў матэрыялах раскопак помнікаў канца VII – першай палове VIIIстст., калі практычна ўсе археалагічныя культуры рэгіёну маюць карані ў “постпражскай” традыцыі, альбо маюць яе як значны складнік.[43] Гэтыя археалагічныя працэсы адлюстроўваюць набыццё паняццем “славяне” свайго трэццяга значэння (больш сучаснага), якое абьядноўвае пад сабой групу народаў, з блізкай, альбо адной мовай і культурай ( у далейшым з гэтых “славян” вылучацца Усходні, Заходнія і Паўднёвыя)

Такім чынам, павяртаючыся, зноў да Іардана, можна канстатаваць, што у сваёй працы карыстаючыся назвай “венеты” ён адлюстроўваў падмурак на якім у далейшым распачаўся працэс этнагенэзу славян, як группы народаў. Рэканструкцыя гэтага працэсу будзе выглядаць падобным чынам: з этнакультурнай супольнасці роднасных археалагічных культур( “венедаў”\ ККГС), пры пэўных умовах і акалічнасцях вылучаюцца тры этнічныя супольнасці: венеды, славяне і анты, якія у археалогіі атаясамляюцца з такімі культурамі як калочынская, пражская і пенькоўская адпаведна ( культуры “славянскага” кола). Самай актыўнай з іх аказваецца Пражская культура, пачатак міграцыі якой прывёў да запуску этнагенэза славян. Менавіта пасля знаёмства з гэтай культурай і ведаючы пра яе дамінаванне сярод насельніцтва за паўночнымі межамі імперыі іх саманазву перанеслі на ўсіх варвараў поўначы, якія верагодна карысталіся аднэй славянскай мовай. Такім чынам этнагенэз “славян”, у сучасным значэнні гэтага тэрміну (Усходнія, Заходнія і Паўднёвыя) пачынаецца пад час міграцыі Пражскай культуры у V ст. з тэрыторыі беларускага Палесся. Саму Пражскую культуру і культуры, якія яе міграцыя закранала у першую чаргу, можна назваць культурамі “славянскага” кола, але яшчэ ніяк не славянамі у абагульненым сэнсе.

 


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Глава 1. Характарыстыка крыніц і гістарыяграфія праблемы | В) Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі

Дата добавления: 2015-07-26; просмотров: 307; Нарушение авторских прав




Мы поможем в написании ваших работ!
lektsiopedia.org - Лекциопедия - 2013 год. | Страница сгенерирована за: 0.005 сек.