Студопедия

Главная страница Случайная лекция


Мы поможем в написании ваших работ!

Порталы:

БиологияВойнаГеографияИнформатикаИскусствоИсторияКультураЛингвистикаМатематикаМедицинаОхрана трудаПолитикаПравоПсихологияРелигияТехникаФизикаФилософияЭкономика



Мы поможем в написании ваших работ!




В) Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі

Кропкай старту “Вялікай славянскай міграцыі” можна умоўна назваць тэрыторыю беларускага Палесся. Носьбіты Пражскай культуры, асемілюючы групы насельніцтва прылеглых тэрыторый, далучаючы да сябе некаторую іх частку, і ўспрымаючы некаторыя элементы іх культуры, набраліся дастаткова сіл, нават каб скалыхнуць моц магутнай Візантыйскай імперыі. Аднак здавалася б лагічным, што перш чым выпраўляцца на асваенне такіх далёкіх тэрыторый як напрыклад Балканы, славянкія перасяленцы павінны б былі рассяліцца на тэрыторыі, што размяшчаліся значна бліжэй, гэта датычыцца тэрыторый цэнтральнай і заходняй Беларусі, дзе праз пэўны час пры удзеле славянскіх уплываў, на аснове КУЛК сфармуецца тэрыторыя летапіснай літвы і літоўскай дзяржавы.

Верхняе Панямонне, ад беларускага Палесся аддзяляла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі у гэтым рэгіёне ў сярэдзіне І тыс. н.э. , на стыку водападзелаў Балтыйскага і Чорнага мора, займаючы Верхняе Падняпроўе, Верхняе Панямонне, Верхняе і Сярэдняе Падзвінне, рассялілася насельніцтва Банцараўскай культуры.[44] У этнічным плане, большасць дследчыкаў прызнае прыналежнаць гэтай культуры да ўсходнебалцкага кола. Аднак у той жа час фарміраванне гэтай культуры ў пачатку V ст. звязваецца з савакапнасцю розных фактаў, у тым ліку некалькімі этнакультурнымі кампанентамі, рознымі ўмовамі жыцця і сацыяльнага развіцця, а таксама знешнімі ўплывамі і запазычваннямі. На гэтай падставе, вылучаюцца 4 лакальныя варыянты культуры: 1) калочынскі, 2) дзядзілавіцкі, 3)тушамлінскі, 4) атокінскі.[45] Напрыклад такая рыса пахавальнага абраду насельніцтва Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі (дзядзілавіцкі і атокінскія варыянты к-ры адпаведна), як змяшчэнне рэшткаў трупаспалення ў грунтовыя ямы відавочна мае карані ў Кіеўскай культуры. На самай крайняй поўначы прасочваецца ўплыў фіна-угорскага насельніцтва на пахавальны абрад і ў матэрыяльнай культуры.[46]

Пранікненне элементаў Культуры ўсходнелітоўскіх курганаў выяўляюцца ў распаўсюдзе на тэрыторыю банцараўшчыны керамікі аблітай слоікападобнай формы, што прысутнічае на захадзе, ў межах Верхняга панёмання, хаця нельга дакладна казаць пра ступень распаўсюду гэтай керамікі на усход з-за недастатковай вывучанасці гэтага пытання археолагамі (парэшткі такой керамікі сустракаюцца нават у Лагойскім раёне).[47] Прасочваецца таксама перавага ўпрыгожванняў балцкай серыі над прадметамі іншых культурных уплываў.[48] Істотным запазычаннем якое мела месца на тэрыторыі банцараўшчыны былі, ідэнтыфікаваная як усходнелітоускія, зброя і элементы ваярскага рыштунку: чаранковыя наканечнікі копьяў, шпоры з адагнутымі вонкі кручкамі, своеасаблівыя сякеры.[49]

Развіццё паселішчаў Банцараускай культуры можна падзяліць на дзве стадыі: перашая (V–VI стст. н. э. ) калі носьбіты культуры жылі на селішчах, другая, калі ўзнікаюць селішчы каля гарадзішч, закінутыя да гэтага часу раннія гарадзішчы ператвараюцца ў крэпасці-сховішчы: насыпаюць дадатковыя земляныя абарончыя валы, падсыпаюць краі пляцовак, на грэбнях валоў і краях пляцовак узводзяць драўляныя сцены, дзе нельга было мадэрнізаваць старыя, узводзіліся новыя гарадзішчы-сховішчы. Адбываецца гэта ўсё ў канцы VI ст. н. э.[50] Пераход да другога тыпу паселішч відавочна сведчыць пра наяўнасць небяспекі, ад якой трэба было абараняцца за сценамі гарадзішч.

Небяспека у гэты час магла сыходзіць з-за паўднёвых і ўсходніх межаў культуры. Маркерам які ўказвае на этнічную прыналежнасць пагрозы з’яўляюцца чаранковыя трохлопасцевыя наканечнікі стрэл, зноўдзеныя ў вялікай колькасці на землях Банцараўскай культуры, мяжуючых з падняпроўем.[51] Такія наканечнікі характэрныя для матэрыяльнай культурай качэўнікаў, і прыўносілія ва Усходнюю Еўропу падчас і пасля Гунскага нашэсця з набегамі са стэпавай зоны. Па памерах пяра і наяўнасці адтулін у лапасцях, вылучаюць больш раннія тыпы і больш познія. Як было зазначана вышэй, больш ранні тып (гунскі) прадстаўліны напрыклад на тэрэторыі КУЛК, пазнешы тып (характэрызуецца большымі памерамі і наяўнасцю адтулін у лапасцях) выяўляецца ў Банцараўскай і Тушамлінскай культурах, атаясамляецца з аварамі.[52] Я.А. Шмідт спасылаючысь на тое, што з’яўленне наканечнікаў ідзе сінхронна з разбурэннем шэрагу гарадзішч-сховішч, прыходзіць да высновы, што занесены яны былі з набегамі качэўнікаў у IV-VII стст. Час бытавання падобных наканечнікаў для Тушамлінскай культуры акрэсліваецца V–VIІ стст. н. э.[53] Такім чынам цалкам лагічным будзе выглядаць сцверджанне, што для насельнікаў Падняпроўя і Цэнтральнай Беларусі ў V-VII стст. Было актуальным пытанне абароны ад рабаўнічых набегаў качавых народаў, што набыло выгляд разбудовы ўмацаванняў на гарадзішчах.

Па колькасным складзе чаранковыя трохлопасныя наканечнікі ў матэрыялах банцараўскай культуры саступаюць утулкавым двухшыпавым. Бытаванне падобнага тыпу стрэл адзначаецца пасля VIІІ ст. і ідзе паралельна з распаўсюдам ляпной керамікі з вылучаным плечыкам і адагнутым венчыкам. Кераміка такога тыпу належыць прадстаўнікам Лука-райкавецкай і Роменска-боршаўскай культур – якія ў сваю чаргу, з’яўляюцца ўжо тыпова славянскімі. [54] Такім чынам, рассяленне славян на тэрыторыі беларусі было абумоўлена (як і ў выпадку рассялення на абшарах усё Усходняй Еўропы яшчэ ў V ст.) папярэднімі войнамі і спусташэннямі, якія аслаблялі аўтахтоннае насельніцтва.

Аднак працэс пранікнення славян на тэрыторыю Беларусі не быў такім маштабным як на эрыторыі Украіны, Польшчы і Балкан. Ахапіўшы сабой басейн Дняпра, тэрыторыю Банцараўскай культуры, аказаўшы ўплывы на Поўначы Беларусі, прысутнасць славянскага насельніцтва фіксуецца на Панёманні толькі з Х стагоддзя.[55] Ідэтэфікацыя насельніцтва, па пахавальнаму абраду раздзяляе Верхняе Панёманне на некалькі зон уплыву: на поўдні і ўсходзе дамінавалі дрыгавічы, драўляне і валыняне, у паўночным рэгіёне, разам з дрыгавіцкімі выразна прасочваюцца пахаванні крывічоў.[56] Такім чынам выйшаўшы у V ст. з беларускага Палесся яшчэ як асобнае племя з саманазвай “славяне” , вярнуцца да каланізацыі астатняй тэрыторыі Беларусі, славяне ( ужо як абагульненая назва шэрагу плямён звязаных між сабой падабенствам мовы і культуры) змаглі толькі ў VІІІ ст. а да тэрыторыі Панямоння гэты працэс дайшоў яшчэ пазней, толькі у Х ст.

Позні пачатак славянскай каланізацыі Панямоння, у параўнанні з астатняй тэрыторыяй Беларусі, можа ўказваць на злом традыцыйнай на той час схемы асваення новых земляў славянскім насельніцтвам, калі яно пачынала рассяленне на суседнія рэгіёны пасля іх спусташэння і вайсковага аслаблення знешнімі ворагамі. Гэтая схема дзейнічала ў стэпавых рэгіёнах Усходняй Еўропы, у VIІІ ст. стагоддзі верагодна прымянялася ў адносінах да Банцараўскай культуры. Аднак, можна меркаваць, дайшоўшы да Панямоння, славяне сустрэлі адпор ад мясцовага балцкага насельніцтва, які яны на той момант не маглі пераадолець. Гэта было абумоўлена адсутнасцю набегаў качэўнікаў на гэтыя землі і значнай мілітарызаванасцю грамадства.[57] Як было адзначана вышэй, верагодна яшчэ і лепш арганізаванага ў сацыяльным плане, са сфармаваным на той момант “правадырствам”.

Новым імпульсам для працягу каланізацыі новых зямель для Усходніх славян было утварэнне Старажытнарускай дзяржавы. Захопніцкая палітыка, якая праводзілася кіеускімі князямі прывяла да шэрагу уварванняў на традыйыйна балцкія землі дружын Русі. Так пад 983 г. згадваецца паход князя Уладзіміра на ятвягаў. На той момант літва яшчэ не згадваецца летапісцамі, але блізкасць плямёнаў у геаграфічным плане, з’яўленне славян на тэрыторыях літвы менавіта ў Х ст., а таксама з’яўленне аднаго з самых ранніх славянскіх запазычанняў у літоўскай мове valdymieras, у значэнні “валадар, гаспадар дома” ( ад імя Уладзіміра Святаславіча)[58], ускосным чынам даюць падставы меркаваць пра падпадзенне літвы пад данніцкую залежнасць ад Русі ўжо напрыканцы Х ст. рассяленне славян у гэты і пазнейшы час насіла характар мэтанакіраванай дзяржаўнай палітык і мела на ўвазе заспакаенне ваяунічага балцкага насельніцтва. Так да канца І тыс., пачатку ІІ тыс, адносять колькасці зброі ва ўсходнелітоўскіх курганах,[59] што можа сведчыць пра вынішчэнне дружыннага элементу ў грамадстве, і як вынік напружаныя адносіны між мясцовым насельніцтвам прышлымі славянамі.

Славянская асіміляцыя працягвалася да ХІІ ст, на яе характар указвае тып гарадоў якія засвойваліся старажытнарускай дзяржавай (Ваўкавыск – канец Х ст.[60], у другой палове ХІ ст. з’яўляюцца умацаванні ў Навагрудку[61], Гродна – канец ХІ ст.[62], Слолнім – канец ХІ ст.[63]), якія мелі на першых этапах яўна вайсковае прызначэнне.

 

Глава 3. Узаемаадносіны літвы і Русі ў Х – канцы ХІІ стст.


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Глава 2. Этнічная сітуацыя на Панёманні сярэдзіне і другой палове І тыс. н. э | А) Першая згадка літвы у пісьмовых крыніцах. Этымалогія назвы

Дата добавления: 2015-07-26; просмотров: 771; Нарушение авторских прав




Мы поможем в написании ваших работ!
lektsiopedia.org - Лекциопедия - 2013 год. | Страница сгенерирована за: 0.003 сек.