Студопедия

Главная страница Случайная лекция


Мы поможем в написании ваших работ!

Порталы:

БиологияВойнаГеографияИнформатикаИскусствоИсторияКультураЛингвистикаМатематикаМедицинаОхрана трудаПолитикаПравоПсихологияРелигияТехникаФизикаФилософияЭкономика



Мы поможем в написании ваших работ!




А) Першая згадка літвы у пісьмовых крыніцах. Этымалогія назвы

Як адзначаецца вышэй каланізацыя панямоння славянамі пачалася напрыканцы Х ст. Аднак пісьмовых звестак пра гэтыя працэсы нідзе не засталося, і асноўныя звесткі мы здабываем з археалогіі і лінгвістыкі. Пра першыя этопы развіцця палітычных адносін між літвой ды Руссю пісьмовых сведчанняў увогуле засталося мала, пагэтаму пры даследаванні дадзенага пытання варта звяртаць увагу на кожную дэталь, як будзе паказана ніжэй нават на этымалогію панняццяў, формы і кантэкст іх ужывання.

Упершыню літва згадваецца ў Кведлінбургскіх аналах, дзе паведамляецца: “Святы Бруна, які зваўся Баніфацыям, архіепіскап і манах, быў абезгалоўлены паганцамі на мяжы Ліітвы і Русі (in confinio Rusciae et Lituae) у адзінадцаты год свайго паклікання разам з 18 сваімі спадарожнікамі і 9 сакавіка ўзнёсся на нябёсы”.

“Аналы” былі створаныя ў жаночым манастыры св. Сервація ў Квелінбургу (тэрыторыя Свяшчэннай Рымскай імперыі). Актыўная праца над “Аналамі” вялася з 1007/1008 гг. па 1025 г. Аўтарам асноўнай часткі (919 – 1016 гг.), верагодна, быў капелан кведлінбургскай абатысты. З 993 г. і да месца дзе праца перарываецца, аповесць вядзецца ад першай асобы. Такім чынам, можна адзначыць, што сам этнонім быў вядомы ужо з пачатку канца Х - пачатку ХІ ст. і не можа быць пазнейшай устаўкай перапісчыка або прадаўжальніка крыніцы, як перанос больш блізкіх і зразумелых чытачу рэалій і назваў, на ранейшыя часы.

У лацінскім тэрміне “Litua” літарай u абазначаецца сучасная v, такім чынам атрымоўваецца славянская форма “Litva”. Славянская форма патрапіла на тэрыторыю Свяшчэннай Рымскай імперыі, верагодна з Русі, пры пасрэдніцтве палякаў, бо польская форма “Litwa”, відавочна, з’яўляецца запазычанай ад усходніх славян. [64]

Этымалогія этноніма да канца не высветленая. Корань літ- (з варыянтамі лет-/лют-) дапускае розныя этымалогіі як у балцкіх і славянскіх, так і ў іншых індаеўрапейскіх мовах. Сугучныя тапонімы вядомы з 12–13 ст. на тэрыторыі Славакіі (Lytwa), Румыніі (Litua). У літоўскай мове гэты тэрмін прыняў форму „Lietuva”. Зыходнай формай назвы была “Litová” з націскам на апошнім складзе, а ў вытворных ад яго прыметніках націск змяшчаўся на другі склад, адкуль стражытнарускае «литовскый», лацінскае «Litoviensis» і да т.п.[65]

На гідранімічныя карані (ад магчымай даўняй назвы Нёмана або ад рэчкі Letaukos ці Lieutaukos ) тэрміна указваюць даследаванні Я. Атрэмбскага ды K. Кузавініса.[66] В. Насевіч у сваіх працах даводзіць, што: “Адна з версій звязвае тэрмін Л. з назвай рэчкі Латава, доплыва р. Швянтойі (у Анікшчайскім р-не суч. Літоўскай рэспублікі). Фармулёўка граматы Міндоўга, выдадзенай адразу пасля яго каранацыі ў 1253 («дадзена ў Летовіі ў нашым двары») дазваляе некат. аўтарам меркаваць, што існавала аднайменнае паселішча, у якім нібыта змяшчалася адна з яго рэзідэнцый, пазней – двор літоўскага біскупа. Яго звязваюць з гарадзішчам на той жа рэчцы Латава, дзе ў канцы 14 ст. прыгадваліся рэшткі замка Летаў (Lettow), ці з вёскай Літоўка каля Навагрудка.”[67] Аднак у далейшым сцвярджае, што “…гэтыя меркаванні не маюць трывалай факталагічнай падставы.”

Шэраг пазнейшых крыніц, які можа даць непасрэдныя звесткі аб форме саманазвы “літвы” ўяўляе сабой перапіска караля Міндоўга і Рымскага Папы сярэдзіны ХІІІ ст. З шэрагу згадак “літвы” можна вылучыць тры асноўныя лацінскамоўныя варыянты: Letovia, Litovia, Lutovia i Lutavia. Яны адрозьніваюцца агаласоўкай кораню Lei-, Lit- i Lut-, a два апошнія—агаласоўкаю фарманту -ov- ці -av-.[68]

Як зазначыў даследчык Алесь Жлутка: “Варыянты з -u- тыпу Luthowia, Luthawia ня могуць быць выпадковымі. Яны ўжытыя ў лістох, якія пісаліся пад час знаходжаньня на папскім двары пасольства Міндава, i маглі быць успрынятыя беспасярэдне ад яго прыбліжаных.”[69]

Славянскія мовы дапускаюць ваганьне агаласоўкі u/i/e ў кораніi, о/а ў суфіксе, што падцвярджаецца шматлікімі прыкладамі як з усходнеславянскіх зямель, так і з іншых тэрыторый, дзе рассяляліся славяне, не сутыкаючыся з балтамі (у старабеларускай: лютовати, литовати; лютость, литостъ; лютостивый, литостивый ; славацкі тапонім Lietava, які фігуруе ў дакумэнтах з 1300 г. як Lytwa (provincia Lytwa - 1314, Litwa – 1318), a пазьней як Lethawa (1321), Liptua (sic!, 1332), Letavia (1392), Lytwa (1393), Lietawa (1397), Lethawa (1474), Lethavka (l 598), Lietava (l 773)).[70] Такім чынам, прыведзеныя анімічныя адпаведнікі дазваляюць атаясаміць корань з варыятыўнай агаласоўкай lut- / lit- / let- у назове дзяржавы Міндоўга з каранёвай асновай l 'ut- > lit- у славянскіх тапонімах з значэньнем "люты", якая была ўзятая ад аднакарэнных двухчленных антрапонімаў.[71]

Літоўскі навуковец А. Дубоніс, даследуючы сацыяльна-адміністратыўны склад грамадства раннелітоўскай дзяржавы вылучае своеасаблівую групу “конюхаў” прыбліжаных да Міндоўга (трэба меркаваць, што такія групы былі шырокараспаўсюджаныя і сярод іншых літоўскіх князёў), па меркаванні даследчыка гэтая група ўяўляла сабой сукупнасць дружыннікаў нізкага рангу, верныя свайму манарху (пра важкасць каня і кавалерыі ў вайсковай структуры літоўскіх дружын сведчаць пахаванні каня ў літоўскіх курганах[72], а таксама указваюць пісьмовыя крыніцы[73]). Назва гэтай сацыяльнай групы – лейць, этымалогію гэтага тэрміну: ад літоўскага. Nom. sg. *leita „литва“>leitis>Nom. pl. leičiai (<*leitjai).[74] На ранняе з’яўленне лейці ўказвае яе старажытная назва, якая па меркаванні аўтара зяўляецца старажытным этнонімам літоўцаў, які да гэтага часу выкарыстоўваюць латышы.

Паміж славянскім варыянтам “ваяўнічай” этымалогіі ад “люты” ды літоускімі лейцямі, гіпатэтычна можна знайсці кропкі судакранання. Напрошваецца аналогія з працэсам утварэння Старажытнарускай дзяржавы і этноніма русь, калі з функцыянальнай назвы “ruotsi” (грабцы, на караблях нарманаў/дружыннікі) утварылася і назва дружыны Рурыка, якая потым эвалюцыянавала ў этнонім і харонім. Такім чынам славянскае насельніцтва, назву асобнай сацыяльнай групы, з якой першапачаткова даводзілася сутыкацца, у далейшым пераносіла на этнас і тэрыторыю якую займаў гэты этнас.[75] Для Старажытнай Русі гэта выявілася ў назве дружын скандынаваў, ад якіх, калі яны умацаваліся ў рэгіёне, гэту назву атрымала і ўся дзяржава. Для Панёмання, гэты працэс выглядаў, як перанос славянамі сугучных назваў “лютых(у значэнні жорсткіх)” “лейцей (у значэнні дружын)” на увесь этнас і тэрыторыю, якая у далейшым атрымала назву Літва.

Такім чынам падсумаваўшы ўсё вышэй сказанае, можна прыйсці да высновы, што са стоадсоткавай дакладнасцю нельга вывесці этымалогію этноніма “літва”, аднак можна вылучыць тры асноўныя версіі:

1) назва мае гідранімічныя карані;

2) назва мае славянскае паходжанне, атаясамляецца з прыметнікам “люты”;

3) назва з’яўляецца шляхам прысваення ўсяму племені назвы асобнай яго часткі (дружыны) з якой адбываліся найбольш частыя кантакты.

Апошнія два варыянты, гіпатэтычна могуць сумяшчацца, аднак патрабуюць далейшых даследаванняў лінгвістаў.


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
В) Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі | Б) Перыяд данніцкая залежнасць літвы ад Русі

Дата добавления: 2015-07-26; просмотров: 547; Нарушение авторских прав




Мы поможем в написании ваших работ!
lektsiopedia.org - Лекциопедия - 2013 год. | Страница сгенерирована за: 0.004 сек.