Студопедия

Главная страница Случайная лекция


Мы поможем в написании ваших работ!

Порталы:

БиологияВойнаГеографияИнформатикаИскусствоИсторияКультураЛингвистикаМатематикаМедицинаОхрана трудаПолитикаПравоПсихологияРелигияТехникаФизикаФилософияЭкономика



Мы поможем в написании ваших работ!




Заключэнне

Падводзячы вынікі, можна зазначыць, што гісторыя развіцця ўзаемаадносін Літвы і Русі ў ІХ – ХІІІ стст. выяўляецца, як складаная і неаднастайная. Такое становішча было абумоўлена трыма галоўнымі прычынамі:

· Працэсам славянскай каланізацыі Панямоння

· Працэсам дзяржаваўтварэння ўнутры літоўскага грамадства

· Складаным унутрыпалітычным станам Старажытнарускай дзяржавы

Этнічная сітуацыя, якая склалася ў Панямонні ў другой палове І тыс. н.э.зведала уплывы дзвюх буйных агульнаеўрапейскіх з’яў: “Вялікага перасялення народаў” і “Вялікай славянскай міграцыі”. Першая непасрэдным чынам паўплывала на развіццё грамадстава насельніцтва панямоння, характар другой, адбілася тлумачыць адносна позні прыход славян ў нёманскі рэгіён.

Выйшаўшы ў V ст. з беларускага Палесся, славяне, яшчэ як асобнае племя, вярнуліся да каланізацыі астатняй тэрыторыі Беларусі, ужо як шэраг этнічных груп з новымі адметнасцямі мовы і культуры, змаглі толькі ў VІІІ ст. Аднак, можна меркаваць, дайшоўшы да Панямоння, славяне сустрэлі адпор ад мясцовага балцкага насельніцтва, які яны на той момант не маглі пераадолець. Выключная роля правадыра і яго дружыны ўказвае на пераход ужо ў канцы V ст. н. э. грамадства КУЛК ад эгалітарнага (першабытнаабшчыннага) да ранжыраваннага ўзроўню развіцця, патэстарна-палітычная структура такога грамадства атрымала ў сацыяльнай антрапалогіі назву “правадырства” ( рус. “вождество”, англ. сhifdom). Такім чынам, вярнуцца да каланізацыі Панямоння славяне змаглі толькі у Х ст., пасля афармлення Старажытнарускай дзяржавы і адпаведна выхаду на новы этап развіцця як у сацыяльным, так і ў вайсковым плане.

Падпадзенне літвы пад данніцкую залежнасць ад Русі, на некаторы час запаволіла дзяржаватворчыя працэсы. Аднак ужо пасля выхаду з пад гэтай залежнасці ў 80-х гг. ХІІ ст. яна адразу ж ператвараецца ў актыўнага ваеннага дзеяча на ўсходнееўрапейскай палітычнай арэне, здзяйсняючы рабаўнічыя выправы на сваіх суседзяў. Дзякуючы актыўнаму выкарыстанню літвы пад час усобіц ХІІ ст. у рускіх землях, у літоўскім грамадстве зноў аднавіўсяпрацэс станаўлення мясцовых вайсковых і адмістратыўных эліт якаія ў перыяд з 80-х гг. ХІІ ст. па 20-я г. ХІІІ ст. пачынаюць хутка ўзбагачацца за кошт хаатычных набегаў на прылеглыя рускія і балцкія землі. Для паўночнарускіх княстваў узаемаадносіны з літвой не зазналі асаблівых зменаў і надалей. І меў характар рабаўніцкіх набегаў асобных літоўскіх дружын, і пастаяннай барадзьбы паўночнарускіх князёў з гэтымі набегамі, часам гэты ж найманы кантынгет літоўцаў скарыстоўваўся руссю ў сваіх знешне- ці унутранапалітычных мэтах.

Для паўднёварускіх княстваў адносіны з літвой распачаналіся таксама з рабаўнічых набегаў, аднак у пэўны момант яны эвалюцыянавалі ў сталы палітычны саюз, гэта можа быць абумоўлена наяўнасцю на літоўскіх землях протадзяржаўнага ўтварэння, ці палітычнага аб’яднання балцкіх плямён, са сфармаванай іерархіяй князёў і вылучанымі геапалітычнымі мэтамі.

Адлюстраваннем пераходу на новы этап узаемаадносін, было зяўленне на старонках летапісаў паняцця “Зямля Літоўская”. У кантэксце старжытнарускіх палітычных узаемаадносін, гэта значыла прызнанне за Літвой статусу незалежнай роўнапраўнай дзяржавы, і ўключэння яе ў межы рускай культурнай і палітычнай прасторы (у адрозненні ад папярэдняга статусу літвы, як аднаго з плямён па за межамі Русі, па сутнасці “варварскага” племені). Як паказала даследаванне, трансфармацыя паняцця верагодна адбылася пасля выхаду на палітычную арэну князя Міндоўга, і яго верагоднага шлюбу з дачкой наваградскага князя Ізяслава. Менавіта пасля усталявання такім чынм Міндоўга на Наваградскім пасадзе і аб’яднання літвы этнічнай з зямлёй Наваградскай, можна казаць пра пачатак завяршальнага этапу афармлення такой дзяржавы, як Вялікае княства літоўскае.

 

 


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Б) Перыяд данніцкая залежнасць літвы ад Русі | ЛІТАРАТУРА

Дата добавления: 2015-07-26; просмотров: 278; Нарушение авторских прав




Мы поможем в написании ваших работ!
lektsiopedia.org - Лекциопедия - 2013 год. | Страница сгенерирована за: 0.004 сек.